- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Марныя спадзяванні-2 - Сяргей Белаяр
- Категория: Разная литература / Прочее
- Название: Марныя спадзяванні-2
- Автор: Сяргей Белаяр
- Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Аудиокнига может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
СЯРГЕЙ БЕЛАЯР
МАРНЫЯ СПАДЗЯВАННІ-2
Раніца выдалася цяжкай.
Трыццацідвухгадовы менеджар аўтасалона «Чатыры колы» Яраслаў Логаш з цяжкасцю разляпіў павекі, падняў галаву і павёў каламутным позіркам па пакоі, намагаючыся зразумець, дзе знаходзіцца. Змучаны алкагольнымі парамі мозг адмаўляўся працаваць. Думкі блыталіся, ніяк не хацелі падказваць адказ. Галава расколвалася, як быццам па ёй усю ноч білі кувалдай. У роце нібы каты нагадзілі. Аднак горш за ўсё было адчуванне агульнай слабасці. Мужчына не мог паварушыць ні нагой, ні рукой. Цела як быццам прапусцілі праз камнедрабілку, затым закінулі ў малатарню, пасля чаго выціснулі, але забыліся страсянуць. Любы рэзкі рух неадкладна адклікаўся болем, ад якога хацелася выць. Толькі шыя нейкім цудам утрымлівала вагу чыгуннай даўбешкі, у якую ператварылася чарапная каробка.
Так і не здолеўшы зразумець, дзе знаходзіцца, Яраслаў адкінуўся на падушку. Заплюшчыў вочы. Слабасць на час адступіла, але пазіцый так і не пакінула. Нагадвала пра сябе цяжарам у канечнасцях і калаццём у жываце. На шчасце, страўнік не бунтаваў, не спрабаваў вывяргнуць з сябе змесціва. Адна толькі думка пра тое, што прыйдзецца ўставаць і бегчы ў туалет, дзе чакаў верны фаянсавы «сябар», выклікала жах. Сіл на такі подзвіг проста не было.
Яраслаў праляжаў без руху яшчэ некалькі хвілін. Затым зноў паспрабаваў уключыцца ў рэальнасць. Коштам неймаверных намаганняў менеджару ўдалося ўспомніць, што ён дома і ўзгадаць некаторыя падрабязнасці ўчорашняй вечарыны. Дзень нараджэння каляжанкі — Светкі Скварцовай — атрымаўся на «ўсе сто». Гарэлка, віно, шампанскае і піва цяклі ракой. Калегі бліскалі розумам і красамоўствам, прамаўлялі тосты, жартавалі, адорвалі дам кампліментамі... Усё было добра да таго часу, пакуль нехта з прысутных не прапанаваў змяшаць алкаголь. Масы ідэю падхапілі з захапленнем і энтузіязмам. Намяшалі «кактэйль». Прыняліся хлябтаць яго. «Ёрш» адразу ўдарыў па мазгах, пазбаўляючы розум ад любых кайданоў маралі. І панеслася... Дзікія танцы, п'яны стрыптыз на стале. Як і з кім ён вярнуўся, Логаш нават пры ўсім жаданні ўспомніць не мог. Адказ губляўся недзе ў глыбінях падсвядомасці.
Разам з успамінам прыйшла смага. Менеджар паспрабаваў праглынуць, аднак перасохлы стрававод наадрэз адмовіўся прымаць ліпкую, падобную на патаку сліну. Страўнік неадкладна адгукнуўся незадаволеным буркатаннем. Яраслаў прыўзняў галаву і паспрабаваў знайсці поглядам бутэльку, кубак ці тазік. Усё, што заўгодна, але толькі з вадой. Надзеям не наканавана было спраўдзіцца. У пакоі не было ні адзінай пасудзіны з каштоўнай вільгаццю. Логаш вылаяўся. Зноў апусціў галаву на падушку, стараючыся не думаць аб смазе. Аднак жаданне арганізма аказалася куды мацней за самаўнушэнне. Горла імгненна сціснула шчамлёткамі. Паветра, што ўрывалася ў лёгкія, стала гарачым і непрыемным. Язык драпаў паднябенне. Адчуванне памыйніцы ў роце ўзмацнілася. Трэба было тэрмінова прымаць меры для выратавання.
«Трэба дабрацца да кухні або ваннай», — прамільгнула ў галаве менеджэра. Логаш глыбока ўдыхнуў. Паспрабаваў сесці. Атрымалася з цяжкасцю. Як ні імкнуўся мужчына не рабіць рэзкіх рухаў, аднак пад скляпеннямі чарапной каробкі ўсё ж такі выбухнула граната. Прыйшлося патраціць некалькі імгненняў на тое, каб даць мозгу магчымасць справіцца з млосцю.
Адкінуўшы прасціны, Яраслаў апусціў ногі на падлогу, закрануўшы пры гэтым попельніцу. Крыштальны сподак перавярнуўся. Недакуркі і запалкі высыпаліся.
— Халера! — змрочна рэзюміраваў мужчына, гледзячы на наступствы катастрофы. «Як не своечасова». Зрэшты, калі гэта непрыемнасці былі своечасовымі? Падавіўшы раздражненне, Логаш вырашыў, што заўсёды паспее прыбраць смецце пазней. Зараз былі справы куды больш важныя.
Яраслаў устаў. Як аказалася, мужчына пераацаніў свае сілы. Мозг быў не гатовы да такіх рэзкіх перамен. Цела адразу ж павяло. Давялося ўхапіцца за край ложка. Зноў браць тайм-аўт.
Як толькі галава перастала кружыцца, а слабасць прайшла, Яраслаў зрабіў першы крок. На нагах выстаяў, што давала надзею на паспяховае завяршэнне місіі. Наступным этапам было надзяванне тапак. Левы знайшоўся адразу, варта было толькі памацаць нагой па падлозе, а вось правы кудысьці знік. Патраціўшы дзве ці тры хвіліны на яго пошукі, менеджар «Чатырох колаў» махнуў на згубу рукой. Як быў — у адных сямейных трусах у кветачкі — павольна пакрочыў да ваннай. Маршрут аказаўся не з лёгкіх. Мала таго, што па меры набліжэння да крыніцы жаданне напіцца расло ў геаметрычнай прагрэсіі, дык яшчэ і ногі так і хацелі здрадзіць. Даводзілася дапамагаць сабе рукамі. Логаш нагадваў дзіця, якое робіць свае першыя крокі. Аналогія менеджара зусім не бянтэжыла. Яго думкі займала вада. Халодная. Асвяжальная. Такая смачная...
Прайшло ніяк не менш за вечнасць, перш чым мужчына нарэшце дабраўся да ваннай. Пстрыкнуўшы ўключальнікам, адчыніў дзверы. Зажмурыўся ад непераносна яркага святла. Пасля чаго адкруціў вентыль. Прыпаў да крана. Піў доўга, робячы невялікія паўзы і фыркаючы ад асалоды. Калі страўнік падаў сігнал аб напаўненні, Яраслаў адарваўся. Набраў у далоні вады і плюхнуў у твар.
— Як добра! — глядзець у люстэрка мужчына не стаў прынцыпова. Не хацеў лішні раз бачыць сваю пакамечаную фізіяномію. Рушыў на кухню. Хмурна паглядзеў на застаўлены пустымі бутэлькамі і завалены з'едкамі стол.
«Падобна на тое, што прыйдзецца прыбіраць не толькі недапалкі» — сумна падумаў Логаш. Думка аб уборцы выклікала жах. Як і любы мужчына, Яраслаў ставіўся да падобнага правядзення часу з ладнай доляй непрымання і раздражнення. Каб крыху супакоіць нервы, менеджар вывудзіў з пачкі цыгарэту. Сунуў у рот. Агледзеўся ў пошуках запалак або запальнічкі. Ні на стале, ні на халадзільніку, ні на падаконніку нічога не было.
Мужчына хацеў папляскаць сябе па кішэнях, аднак своечасова ўспомніў, што на ім толькі трусы.
Яраслаў заклаў цыгарэту за вуха. Мармычучы пад нос праклёны, пачаў шукаць агонь. Высоўваў шуфляды, адкрываў дзверцы, глядзеў на паліцах. Зазірнуў нават у духавую шафу. Пуста... Раздражненне расло. Ціха шалеючы ад беспаспяховых пошукаў, менеджар «перарыў» усю кухню, аднак ні запалак, ні запальнічкі так і не знайшоў. Злосна вылаяўся. Цяжка апусціўся на крэсла. Нявідушчым позіркам утаропіўся ў сцяну. Хацелася ўзяць са стала бутэльку і грымнуць яе аб падлогу. Вярнулася забытая смага.
Са ступару мужчыну вывела з'яўленне прусака. Дробная шэльма, ніколькі не бянтэжачыся прысутнасцю чалавека, выскачыла са шчыліны каля ўмывальніка. Села на край ракавіны і пачала з цікавасцю разглядаць Логаша. Пры гэтым доўгія вусы прыхадня смешна варушыліся.
Менеджар «Чатырох колаў» сфакусіраваў свой погляд на казурцы. Нахмурься. «Толькі гэтага мне яшчэ не хапала!» — падумаў мужчына. Рука машынальна пацягнулася да тапка. Прусак не зварухнуўся. Яраслаў павольна ўстаў. Гэтак жа не спяшаючыся, асцерагаючыся спудзіць няпрошанага госця, рушыў да рукамыйніка, на хаду паднімаючы тапак. Як толькі цэль апынулася ў зоне паражэння, Логаш з сілай прыпячатаў падэшвай аб ракавіну. Гучны пляскач і жаласны звон наклаліся адзін на другі. Прусак жвава пырснуў у бок. Кубак падскочыў, стукнуўся бокам аб ракавіну. Раскалоўся на некалькі частак. Лыжка слізганула па стале і звалілася на падлогу.
— Хрэнь якая! — засмуціўся мужчына. Павярнуў галаву і агледзеўся ў пошуках казуркі. Як аказалася, вусатая шэльма нікуды не дзелася. Адбегшы ад небяспечнага месца, прусак размясціўся каля сальніцы. Варушачы доўгімі антэнамі, працягваў назіраць за дзеяннямі чалавека.
Яраслаў пераклаў тапак у іншую руку. Прымерыўся да ўдару. Пасля чаго абрынуў на прыхадня свой гнеў. Штурхель выйшаў на славу. Вось толькі няпрошанаму госцю зноў удалося ўцячы. Затое пацярпела сальніца. Тапак з сілай урэзаўся ў шкляны цыліндр з металічным вечкам. Сальніца адляцела да газавай пліты, зрыкашэціла. Куляючыся ў паветры, паляцела на падлогу. Прызямлілася акурат да ног менеджара. Мала таго, што балюча ўдарыла па вялікім пальцы правай ногі, дык яшчэ і раскрылася, абсыпала дыван буйнымі белымі крышталямі.
— Тваю маці! — Логаш выпусціў тапак і схапіўся за палец, недарэчна скачучы на адной назе. Прусак тым часам перамясціўся на запалачніцу. Усеўся наверсе. Чакаў, што будзе далей.
На шчасце, боль у назе хутка прайшоў. Мужчына з нянавісцю паглядзеў на прусака. Падняў тапак, імкнучыся пры гэтым не ўпасці. Мігрэнь стала мацней, аднак Логаш не звярнуў на гэта ўвагі. Ізноў рушыў у атаку. Вусаты прышэлец счакаў яшчэ імгненне, пасля чаго прыпусціў па сцяне. Спрытна перабраўся праз набор посуду — відэльцы, лыжкі, нажы, чарпакі, палоўкі — саскочыў на «мікрахвалёўку». Вытрымаўшы паўзу, перамясціўся на каструлю, якая ляжала ўверх дном. За жвавымі рухамі прыхадня Яраслаў не паспяваў. Ціха лаючыся пад нос, змяніў маршрут. Ускінуў тапак. Ударыў па прусаку. Каструля з грукатам прызямлілася на падлогу. Закруцілася, нібы ваўчок. Сцішыліся толькі праз некаторы час.