Категории
Самые читаемые
💎Читать книги // БЕСПЛАТНО // 📱Online » Разная литература » Прочее » Адкуль зяўляюцца яны... - Анатоль Казлоў

Читаем без скачивания Адкуль зяўляюцца яны... - Анатоль Казлоў

06.03.2024 - 19:00 0 0
0
Адкуль зяўляюцца яны... - Анатоль Казлоў 18+
Описание Адкуль зяўляюцца яны... - Анатоль Казлоў
Читать онлайн Адкуль зяўляюцца яны... - Анатоль Казлоў

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:

АНАТОЛЬ КАЗЛОЎ

Адкуль з'яўляюцца яны...

Аповесць

Колькі сябе памятаю — заўсёды лічу прыступкі: ці падымаюся на чацвёрты паверх у сваю невялічкую кватэру, ці спускаюся ў падземны пераход, метро, скляпенне пад хатай, іду ў госці, забягаю ў крамы, наведваю лазню — паўсюль і заўсёды я іх лічу. Гэта нешта неад’емнае ад мяне. Я размаўляю з кімсьді, думаю аб нечым — і раптам на маім шляху ляжаць ці паўстаюць прыступкі — у галаве ўсё сціхае, а ўнутраны голас ра­зам з нагамі перабірае: а дна, дзве, тры, дваццаць шэсць, сорак адна... Закрадваецца думка, што я павінен быў стаць матэматыкам, а мо і не простым — вялікім матэматыкам.

Я — матэматык. Смяшнейшага анекдота для тых, хто мяне ведае, не прыдумаеш. Ды я і маўчу, не прызнаюся аб здагадцы і навязлівай думцы пра матэматыку. Няхай буду ведаць гэта я адзін. Калі шчыра, іншым разам становіцца крыўдна і да шчымлівасці ў грудзях балюча. Ад чаго? Ды ад таго, што наш велькі сучасны свет страціў для сябе генія матэматыкі — мяне. Каб не крывіць душой, прызнаюся: адзін раз за кілішкам гарэлкі, пасля таго як схадзілі ў лазню, я падзяліўся адкрыццём з бы­лым аднакласнікам, а цяпер урачом санэпідэмстанцыі Юркам Мошкіным. Ен, праўда, не смяяўся, а каўтнуўшы стограмовачку, задумаўся, доўга думаў, паспелі выпіць яшчэ па адной, налілі па наступнай, вось тады ён і спытаў: «А ці не ёкнуўся ты ў дзяцінстве з прыступак? Можа, цёмна было, а можа, паслізнуўся і пракаціўся па прыступках, як па пральнай дошцы?» Тады я змоўчаў, перавёў гаворку на нешта іншае. Бо не было такога. Што я не пры сваёй памяці, а? Ды і не хацелася чуць ад яго парады наконт кансультацыі ў псіхіятра-спецыяліста. Зараз гэта дужа ў модзе. Ледзь што дзе засвярбела, кальнула ў баку ці ёкнула сэрца — бягуць з лямантам да спецыялістаў. А што яны? Глянуць, пашчупаюць, прапішуць валяр’янкі, аспірыну ці анальгіну ды і адправяць дамоў: «Пройдзе. Усё ў вас пройдзе. Не хвалюйцеся, адпачніце».

Во такая ад іх карысць. Яны не болып і не менш як слесары чалавечага цела. А душа? Што такое душа, хачу спытаць я ў вас? Ыгы, разводзіце рукамі. Яе быццам бы няма. А калі некаму дужа карціць — тады шукай яе сам: выварочвай вантробы, перабірай кішкі, вымотвай сухажылле, дабірайся да сэрца. Толькі каму хочацца такі боль трываць? Не, не шмат аматараў душы.

Але, навошта нам гэтая прамудыстыка. Зусім пра іншае карцела расказачь. Дык во, каб неяк вызваліцца ад матэматычнай геніяльнасці, паехаў я ў вёску да бабы Арыны, роднай матулі маёй маці. Там-та ўжо ніякіх прыступак. 3 ганка адразу ўваход у сенцы, а з іх у хату.

I ўсё гэта падзяляе адзін-адзінюсенькі парог. Не буду ж я, пераступаючы яго, увесь час гаварыць: адзін, адзін, адзін. Вар’ят і то не дойдзе да такой мяжы.

Прыкаціў у вёску на пачатку лета. Там-сям, пад вокнамі хат, паўз дарогу, квітнеў яшчэ запознены бэз. Па ўзмежках палёў і агародаў не паспела выгараць ад сонца зеляніва травы, а на прырэчным лузе выцягнуліся яркія крупінкі зязюльчыных слёзак. Дужа любімых кветак маёй малодшай сястры Нінкі. Вёска, нягледзячы на свой доўгі век, здавалася маладой і прыхарошанай. Сабакі і тыя не былі злоснымі, ленавата ляжалі каля веснічак хат і абыякавым позіркам праводзілі мяне, чужынца. Мроістае паветра, якое ўвабрала незлічоныя пахі летняга дня, казытала ў носе і лашчыла зблеклытвар. На дарозе ў шэрым высахлым пяску сярод трэсак і дробнага смецця корпаліся куры. Тут жа, паперад мяне, метраў за дзесяць, незалежна і ганарліва ішлі дзве плямістыя цялушкі з ледзь пазначанымі рагамі на галаве. А на ліпе, перабітай пасярэдзіне маланкай, у буслянцы стаяў бусел і папраўляў сухія галіны, якія вытыркнуліся і вольна пагойдваліся — ці то ад няўлоўнага ветру, а мо і ад цяжару самога бусла.

Ох, вось яна вёска і ніякіх прыступак. Далоў матэматыку, далоў навязлівае лічэнне. Проста глядзець, дыхаць, радавацца і быць шчаслівым. Бо няшчасным тут, у такім месцы, быць немагчыма. Як каму, а мне здаецца менавіта так.

— Авой, дзетка маё прыехала,— баба Арына быццам чакала. Яна стаяла за брамкай, абапёршыся локцем на замшэлыя штыкеціны.— I бліноў я наляпала, Максімачка, чулася мне на твой прыезд, снілася, быццам бы ўсю ноч сватоў з хаты гнала. Во ты і прыкандыбаў, мой любчык. Але, пайшлі ў хату, здарожыўся ж, знацца. Там мне і пра ўсю радзіну раскажаш. Глянь ты, як рассакаталася я,— баба Арына адкрыта ўсміхнулася і, каб не выстаўляць на людзі паўз’едзеныя дзясны, па звычцы, прыкрыла рот карычнявата-попельнай рукой.

У хаце ўсё тое ж, што і пяць, дзесяць гадоў таму. Тут, відаць, час заблытаўся ў старых, парэпаных сценах, у высахлых дубовых і кляновых галінах, якія кожны год мяняе бабуля па кутох хат на Троіцу. А мо час баіцца пераступаць хісткі парожак паміж сенцамі і жылым пакоем. Парог няроўны, шчарбаты, на ім кожную зіму бабуля наколвае смольныя цельпушкі на шчэпкі на распал у печы. А як дыхаецца? Бліны ж са смятанай — цуд!

Дык усе здаровенькія, усе на нагах? Ну то і дзякаваць Богу. I я патроху ківаюся, нічога сябе пачуваю. Толькі спіна, халера б на яе, прыхопіць, тады ўжо паляжу, пакачаюся, яна і ўлашчыцца — адпусціць. Ты еш, слухай мяне і еш. Выгаваруся хоць, а то распёрла ад слоў, як мех-крапіўнік. Змарнелы нейкі ты, Максімачка. Цяперака слабыя пайшлі людзі. Звонку глядзіш, дык, здаецца, здаравенныя, сытыя мужыкі і бабы, а нутро-то ва ўсіх гнілое. Гэта як пні-трухлявікі ў лесе. Паб’юць іх шашалі ўсярэдзіне, і толькі шкарлупіна стаіць і блішчыць, а піхнеш жа нагой — адна трухлядзь і ўзаўецца, аж вочы засціць. Ты ж звонку змарнелы, затое, можа, нутро здаровае і чыстае, як лёд, а, Максімка?

— Ага!

— Тады і добра. Добра тады,— бабуля прымоўкла, аб нечым думае. Пасля, нібы спахапіўшыся, пытаецца: — Можа, хлусіш мне?.. Калі нешта смыліць — прызнайся. Я цябе вылекую за адзін мірг вока. Ніякімі таблеткамі труціць не стану. Слова і зёлкі — во ў чым сіла. Ты так яхідна не ўсміхайся, Максімачка, не гняві сілу, якую не ведаеш, якую не бачыў, ды і вухам не чуў.

— Я што? Я нічога. Наеўся ад пуза, яно вунь праз папругу перавалілася. Так еўшы, не доўга і тлушчам заплысці. Буду што вяпрук кормны. Не, так есці...

— Хто есць, Максімачка, той і цягне. Нездарма ж старыя людзі яшчэ мне, як была я ў дзеўках, гаварылі: «Не пад’ясі — і залатую фурманку аддасі». Тлу­шчам нашы людзі не заплываюць. Калі чалавек не зломак, рукі на месцы ды вока гаспадарскае, то і няма калі прылегчы ці прысесці. Паўсюль, дзетка, рукі прыкласці трэба. Без гэтага, без клопату і стол пусты будзе, щто тая лысіна ў майго суседа. Дзеда Чупрэя памятаеш? Ну я пра яго лысіну і кажу. Можа б, табе прылегчы трохі, усё ж з дарогі. А я пакуль збегаю шчаўе нашчыпаю. Заўтра халаднік згатуем. Вазьмі падушку на куфры, што ля маёй пасцелі, і прыляж на канапку. Аддышыся, дзетка. Ай-ай-ай, такі змарнелы. Паспі, Максімачка.

Я прылёг. Не паспеў адпусціць на нагавіцах папру­гу, а сон ужо затуманіў вочы. I снілася мне вялізнаямармуровая лесвіца, халодныя прыступкі якой пачыналіся з цэнтральнай гарадской плошчы нашага гора да і, упёршыся ў пульхныя, што бабуліны бліны, аблокі, хаваліся за імі. Адну за адной пераадольваў я прыступкі, узмакрэла і прыліпла да цела кашуля, сасмягла ў роце, язык, як кавалак свінца, ледзь варочаўся ў роце. Налічыўшы тысячу пяцьсот трыццаць сем гнёткіх прыступак, я паслізнуўся. Хоць не, здаецца, не паслізнуўся, а нехта нябачны шмаргануў мяне за нагу ды так моцна, аж трэснула ў калене. Я скочваюся ўніз і кожную прыступку адчуваю, пералічваю рэбрамі і хрыбтом. Мармуровыя прыступкі восамі джаляць у бакі, абпальваюць праз вопратку цела, нібы крапіва-пякучка. Стылыя шліфаваныя камяні дзядоўнікам упіваюцца ў скуру. Галавы зусім не адчуваю, не хапае паветра, пальцы знямелі, не слухаюцца — імі не зачапіцца. А я ўсё роўна лічу прыступкі, толькі ў адваротным парадку. Але, нарэшце, праз плойму лічбаў у галаву прабіваецца думка, што тэта мая канчына. I я выціскаю з сябе крык, ад якога б сцішыўся і змоўк чэрвеньскі пярун.

— Максімачка, дзетка, чаго ты? Прачніся, мой саколе,— баба Арына гладзіць мае ўспацелыя валасы.— Сасніў нешта?

— Пляцецца ўсялякая брыдота.

— Проста, Максімачка, не звычны спаць ты днём. А значыцца, і не трэбака змушаць сябе. Хутка і сонца зойдзе. Падымайся, схадзі паглядзі на гародчык мой. Мо што мужыцкай рукой і падправіш. Нядобра спаць на зыходзе сонца. Галава — што наліты макацёр будзе, проста-такі разломіцца. Ідзі прайдзіся, а я пакуль сёе-тое на вячэру збяру. А во, ледзь не ўпусціла: вечарамі ў нас пагулянкі ладзяцца. Матруна ж памерла, дык унукі і адмыкаюць хату, ігрышчы спраўляюць. Глядзіш — расштурхаешся і сходзіш да сваіх пагодкаў. Дзевак у нас многака падрасло, можа, і прыляжа якая да цябе.

Я зараз. Вазьму цвікі, сякеру і абгледжу штыкетнік.

Сонца паўзло па краі лесу. Яно, вырваўшыся з хмар, нібы патрапіла ў прорву: пусты кавалак бяздонна-блакітнага неба запоўніўся яркім, але не рэжучым вочы святлом. На сэрцы ўпершыню, за доўні час, стала лёгка і прыемна. Я яго не адчуваў, здавалася: у грудзях ружовы паветраны шарык. У старую брудна-шэрую калоду пад гнуткай вішняй зляталіся пчолы. Тут жа, у садку, стракатала сарока. Я яе не бачыў, але яна была дзесьці побач. I адразу аднекуль з памяці выплыла прымаўка: «Калі добрая падзея, сарока, стракачы, а калі дран­ная — прэч ляці». Не паспеў я трэці раз даказаць словы, як птушка змоўкла, быццам яе і не было.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Адкуль зяўляюцца яны... - Анатоль Казлоў торрент бесплатно.
Комментарии