- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Здаецца мансарда (на белорусском языке) - Эрве Базен
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Шэсцьдзесят шэсць франкаў. Сто грамаў фiле, падумаць толькi! I яшчэ хочуць, каб я за так аддала сваю мансарду.
У адказ пачулася кароткае мяў. Згаладнелая кошка вылезла з-пад ложка i церлася аб яе лытку, рызыкуючы атрымаць выспятка. Ну вядома, гэтая вечная здыхля Шэрая. Марта збiралася адпiхнуць яе, але перадумала. Добрая кацiдла! Падбародак пераходзiць у шыю, цыцкi ў сцёгны. Яна з цяжкасцю нагнулася, каб узяць Шэрую на рукi, i стала гладзiць яе па спiне. Слаўная кацяра. Яна займаецца сексам, можа, раз на тры месяцы, але з такiм апетытам, з такой заўзятасцю, якiя ўсю ноч бударажаць катоў. А як яна кiдаецца на лёгкае, за тры ўкусы можа праглынуць цэлы фунт, а ўвесь наступны тыдзень супакойвае апетыт, аблiзваючы вусы. Такая яе прырода! I спрытная, падла, нейкiм цудам можа адчыняць дзверы.
I раптам кошка, выпушчаная з рук, мякка ўпала на чатыры лапы, а Марта, прыхапiўшы пошту, хуценька выскачыла з будкi i кiнулася да лесвiцы. Наконт дзвярэй. Яна забылася ключ. Божа ж ты мой, ключ! Каштоўны ключ ад мансарды там. Здурэць можна, такая неасцярожнасць! Хто заўгодна можа авалодаць iм i ўсялiцца як скватэр*, пазбавiўшы яе, Марту, заслужанага барышу. Напрыклад, Мало, хаця няшчасным звычайна бракуе смеласцi. Або клiент Паке, якi, магчыма, быў той самы, што i ў сястры Марыi з Сэнт-Фас. Святы фарс, так будзе правiльней! У гэтых людзей заграбушчыя рукi i поўны рот належных падстаў, каб прыладкаваць сваiх. Потым паспрабуй iх выселiць. Заўсёды знойдзецца закон, якi абараняе iх iнтарэсы, i спагадлiвыя душы, якiя звыклi займацца дабрачыннасцю за ваш кошт i могуць усчаць скандал, варта вам наважыцца паказаць хоць самую малую незадаволенасць.
* Скватэр (англ. squatter) - асоба, якая самавольна заняла незаселенае жыллё.
I Марта караскалася ўгору, дыхаючы, як кавальскi мех. Клятая лесвiца! Калi ногi ўжо не гнуцца, няма чаго працаваць кансьержкай. Лепш за ўсё было б прадаваць вустрыц на тэрасе якога-небудзь кафэ ў Бэльвiлi. Марта iх вельмi любiла i магла адным махам загарнуць вам цэлы тузiн, тут ёй не было роўных. Праўда, зiмой холадна, гэта адзiн з агументаў Адрыена, якi крывадушна казаў: "Ты занадта мярзлячая, - i дадаваў: - Да таго ж на гэта трэба грошы, а ў цябе няма нiводнага су", як быццам крэдыт iснаваў для сабак, а не для людзей. Вечна бурчыць, вечна баiцца зрабiць ёй прыемнае i нават не прызнаецца, што баiцца падатку, якi трэба плацiць за права гандляваць, i белага вiна, якое б ёй перападала. Жахлiвая лесвiца. Трэба абавязкова мець кагосьцi, каб пасылаць з даручэннямi наверх, калi Эмiлi i далей упарта не будзе рабiць рознiцы памiж ноччу i днём. У кожным лесвiчным пралёце было па дзевятнаццаць прыступак, i Марта адлiчвала iх па адной, трымаючыся за парэнчы, якiя хадзiлi хадуном. На трэцiм яна была ўжо ўся мокрая. Памiж чацвёртым i пятым яна была вымушана перадыхнуць i прымасцiлася краечкам сцягна на шэсцьдзесят шостай прыступцы, занадта вузкай, каб памясцiць астатняе. Але нейкi нязвыклы шум прымусiў яе ўскочыць. Над ёй, у мансардзе, нехта тупаў. У яе мансардзе. Яна голасна сказала: "Вось i добра, будзеш ведаць!" I на секунду здзiвiлася, што падумала пра пакаранне не так за сваю неасцярожнасць, як за свае падлiкi. Але гэтае прасвятленне ўжо прайшло. Яна ўспомнiла, што ёй вельмi патрэбны грошы, i адчула абурэнне, якое надало ёй сiлы. Яна стралой узляцела на самы верх i, як слон, прагрукала па калiдоры, аж калацiлiся тонкiя сцены, нават не звярнуўшы ўвагi на маленькую Мало, якая прашлёпала з эмалiраваным збанам да крана, i на мадам Паке. Мадам Паке пакiдала дзверы прачыненымi, каб лепей чуць, i праз шчылiну быў вiдаць яе плоскi профiль, яна была засяроджаная на прыгатаваннi соўсу, капаючы з двух графiнчыкаў, што служылi ёй за маслёнкi. У адзiным парыве Марта дабегла да самага парога мансарды i застыла, не могучы зрушыць з месца ад задышкi i разгубленасцi. Мадам Сюрмюля, важная i ўпэўненая ў сваiх правах, у бездакорна белай блузцы, ужо распараджалася ў памяшканнi. Яна, нават не павярнуўшы галавы, незадаволена сказала:
- Зачынiце дзверы, тут скразняк.
Марта штурхнула дзверы, машынальна правёўшы рукой па замку. Ключа не было. Ключ круцiла на пальцы бакалейшчыца. Яна нядбайна кiнула, звяртаючыся да Розы, сваёй служанкi, якая лянiва вадзiла венiкам па падлозе:
- У гэтым кутку, даражэнькая. Хiба вы не бачыце, што тут смецце?
Прыхiнуўшыся спiной да вушака, Марта з цяжкасцю даходзiла да сябе. Яна нiяк не магла пракаўтнуць вельмi вязкую слiну. Яна заўсёды пасавала перад упэўненасцю i бесцырымоннасцю багацеяў. Яна пазiрала то на вялiкiя ногi мадам Сюрмюля, у вялiзных пантофлях, то на пакорлiва схiленую Розу. Гэтая яе пакорлiвасць была заразнай. Нарэшце яна прамямлiла:
- Значыць, вам гэта падыходзiць, мадам?
- Трэба думаць, што так, - нядбайна адказала мадам Сюрмюля.
- Вядома, для вас гэта ўсяго толькi катух на гарышчы, - сказала Марта, усё больш губляючыся.
- У гэтым, як вы сказалi, катуху на гарышчы я не змагу нават захоўваць вадкiя кансервы, бо зiмой яны замерзнуць i папсуюцца, - адказала мадам Сюрмюля.
Яна замаўчала i ўладарна ткнула пальцам, паказваючы Розе на павуцiнне. Памалу Марта рабiлася больш ветлiвай i баязлiвай. За гэты катух на гарышчы кансьержка з пяцьдзесят чацвёртага давала ёй дваццаць тысяч, нават Мало далi б дзесяць. Гульня прайграная. Не разлiчыла. Толькi бедныя плацяць вялiкую цану за трушчобы. А што яна атрымае ад гэтай, якой пятнаццаць квадратных метраў пад склад - усяго толькi дробная ўдача i якая, заняўшы памяшканне, можа даць, колькi пажадае? Яе заўсёды абдурвалi, i Марта добра ведала, што нiколi нiчога не атрымаеш ад гэтых людзей, якiя разглядаюць сваё становiшча як права на прывiлеi i лiчаць дастатковым кiнуць якую-небудзь прынаду, а потым робяць незадаволены выгляд, каб паказаць, што нiчога вам не вiнаватыя, а ўзнагароду за вашу паслугу падаюць вам як мiласцiну. Вось i цяпер. Ключ круцiўся на пальцы мадам Сюрмюля, якая нават не мiргнуўшы прамармытала, сунучы кончыкамi пальцаў у хуценька раскрыты кулак Марты, якая сама сагнулася папалам, складзеную ў чатыры купюру:
- Ну, я ўдзячная вам... Ну, ну, так заведзена. Я толькi папрашу вас глядзець, што за людзi падымаюцца наверх. Гэтыя дзверы ў мансардах вельмi ненадзейныя, i мне б не хацелася, каб гэтым скарысталiся i пакралi мой тавар. Мая пошта ў вас? Нешта позна яе сёння прынеслi.
Факт надзiва рэдкi, для мадам Сюрмюля не было лiстоў, толькi газета. I яшчэ два праспекты, якiя яна не спяшаючыся разарвала, прашаптаўшы:
- Прынамсi, не будзе рахункаў.
I, палiчыўшы справу скончанай, яна пальцам разарвала абгортачную стужку на газеце i, адставiўшы яе сантыметраў на шэсцьдзесят з-за сваёй дальназоркасцi, стала чытаць крымiнальную хронiку. Пры гэтым яна не пераставала адным вокам сачыць за Розай, якая рана цi позна стане гераiняй каментарыя наконт згубных вынiкаў сентыментальных памылак i сумнiўных сувязей.
- Яшчэ адна незамужняя мацi задушыла сваё дзiця, - сказала яна з абурэннем.
Але Марта нiчэга не чула. Яна ўжо неслася ўнiз, пралятаючы цэлыя пралёты, як лавiна, уся чырвоная. З языка гатовы быў сарвацца выдатны набор мацюкоў. Лютасць так распiрала яе, што яна здавалася яшчэ таўсцейшай. Пяцьсот франкаў, гэтая карга асмелiлася даць ёй пяцьсот франкаў. Вось тая, чыё iмя яна будзе згадваць у сваiх малiтвах, i няхай не здзiўляецца, калi аднойчы з ёй здарыцца непрыемная гiсторыя. Пяцьсот франкаў! Страта грошай, якiх ёй недадалi, была балючай, асаблiва цяпер, калi яны былi пiльна патрэбныя, але не такой балючай, як прынiжэнне ад таго, што яна дала сябе так недарэчна ашукаць, ды яшчэ i апусцiлася да ролi супольнiцы. Сама не свая, яна камечыла пошту, замест таго каб засоўваць яе пад дзверы. Яна кацiлася ўнiз i, што было дзiўна, клялася, што ўсё зразумела, што цяпер стане сапраўднай сцервай, што ўсе яны пачуюць ад яе пару ласкавых i першая гэтая сiмулянтка Эмiлi, яна ў яе паскача, яшчэ як. Як ураган, уляцела яна ў сваю будку.
- Ну што? - пачула яна знаёмы, прасеяны праз густыя вусы голас.
Эмiлi з малой плёскалiся на кухнi. Адрыен ужо вярнуўся. Ён наразаў такiм жа бяскрыўдным з выгляду, як i сам, нажом кавалачкi хлеба i клаў на iх сардзiны. Кубiк хлеба, кавалачак сардзiны. I ён не сварыўся, хоць нiчога больш не было. Яшчэ кубiк хлеба i яшчэ кавалачак сардзiны. Ад яго бязвiннасцi рабiлася моташна.
- Пяцьсот старых франкаў, - закрычала Марта, - ты разумееш? Бакалейшчыца дала мне аднаго Гюго*.
* На старых пяцiсотфранкавых бiлетах быў змешчаны партрэт Гюго.
- Я ж табе казаў...
Ён не скончыў фразы, але яго лоб наморшчыўся; яму не ўдалося падчапiць дзюбкай нажа галаву сардзiны. I сапраўдная Марта, якая не падала духам у цяжкiя часы, адчула, што яе асуджаюць, i сказала тое, што гняло яе душу.
- Пяцьсот франкаў за подласць! - прастагнала яна.
- Няма чаго скардзiцца, для нас i гэта грошы, - сказаў Адрыен.
Марта ўздыхнула i замаўчала. На словы яна таксама была небагатая.
- Для нас канечне, - паўтарыла яна, перакананая.
Гэта подласць заўжды адчувае сябе камфортна, а такiм, як яны, маленькiм людзям даводзiцца iсцi па гэтым паскудным жыццi пехатой. Яе вочы палагаднелi. Вось, скажам, Адрыен, яго шлях усыпаны дыямантамi.