- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) - Владимир Орлов
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Бывайце, мурашкi з Ванзэйскага парку! Гэтая зямля й вас надзялiла нямецкiм характарам зь ягоным богам парадку, i вы пракладаеце свае сьцежкi не абы-дзе, а акурат па каменных бардзюрах ходнiкаў, нiбыта за ваш мурашыны крок управа, крок улева вас вокамгненна возьме ў абарот палiцыя.
Бывайце, бэрлiнскiя камары! Аднаго вечару вас наляцела столькi, што мiжволi палезьлi ў голаў гiсторыi пра гулагаўскiя страты з дапамогаю сiбiрскае камарэчы - пагатоў змагацца з вамi, дзякуючы добраму францускаму кабэрнэ, ужо не было нiякае змогi, i заставалася адно зацкавана пазiраць на крылатыя эскадрыльлi, што злучалiся ў палкi й дывiзii. Невядома, дзе, хто й чым вас гадуе, але тады, калi вас набiлася ў пакой, як савецкiх алкашоў у парфумэрную краму, куды прывезьлi "трайны" адэкалён, i калi рука асуджана нацiснула на выключальнiк, вы ня кiнулiся пiкiраваць, як, зарабляючы ачкi на будучае расейскае вiцэ-прэзыдэнцтва, пiкiраваў на сваiм бамбавозе на афганскiя кiшлакi вусаты "воiн-iнтэрнацыяналiст" Аляксандар Руцкой, а - мiрна палеглi спаць да самае ранiцы.
Бывай, сяржант з амэрыканскай базы на вулiцы Зандвэрдэр! Ганарлiвыя мiнакi-немцы адмовiлiся выпiць з табою вiскi, як вы, мусiбыць, не захацелi б чокнуцца з налiтым гарэлкаю па самыя вушы лейтэнантам-танкiстам, якi аднойчы на менскай вулiцы на пытаньне, цi прыняў ён прысягу на вернасьць Рэспублiцы Беларусi, папулярна растлумачыў вам, што "в гробу он видел вашу ё...ю Беларусь и вас, ё...х бульбашей-лапотников с ней вместе". (Тут, напэўна, трэба дадаць, што танкiст прасiў вас падкiнуць яго ў Гомель i вы зь сябрам пасадзiлi яго ў сябравы "Жыгулi" й па дарозе дахаты завезьлi пад Полацак, дзе ёсьць вёска, што таксама завецца Гомель, а там вытрасьлi свайго спадарожнiка з машыны, падцягнулi да дарожнага ўказальнiка, тыцнулi носам у назву й паехалi замольваць свой грэх у полацкую Сафiю.) Аднак сяржантава база стаiць не на тваёй зямлi, сяржант ня лаецца на цябе трохпавярховымi мацюкамi й не абяцае зрабiць на сваiм танку "капитальную утюжку" - "только попробуйте рыпнуться", а таму ў праграме дзён беларускае лiтаратуры ў Нямеччыне зьяўляецца незаплянаваная iмпрэза са сьцiплым антуражам у выглядзе двух крэслаў-раскладанак, пляшачкi вiскi й дзьвюх плястыкавых чарак. (Дзеля беларускiх спэцслужбаў ты даеш урачыстую прысягу, што мурын Робэрт - або проста Бобi - з Луiзiяны не спрабаваў завэрбаваць цябе ў агенты СIА, а ты сам неяк пасаромеўся набiвацца.)
Дзяржаўныя таямнiцы Рэспублiкi Беларусi ўратавала тое, што ты пакутлiва саромеесься свае ангельскае мовы.
Зрэшты, са сваiм полацкiм пранонсам ты досыць бойка паведамiў, што yоur nаmе is Uladziа, што уou havе thе sistеr аnd the mоthеr, but haven't the саr аnd thе tеlерhоnе. (Тут Робэртавы вусны ад вуха да вуха расплылiся ў недаверлiвай жамчужнай усьмешцы, - маўляў, так не бывае.) Апрача таго, ты мог бы даволi ўпэўнена пагаварыць зь iм пра дзяцiнства Валодзi Ўльлянава альбо адбарабанiць з паўсотнi сказаў пра ўсталяваньне савецкае ўлады ў Закаўказьзi. Тэкст пра сiмбiрскага хлопчыка Вову, што так жорстка адпомсьцiў за старэйшага брата, навечна, як цьвiк у труну, умалацiла табе ў галаву школьная настаўнiца Генрыета Залманаўна Бляхер, а артыкул пра перамогу бальшавiкоў за Каўкаскiм хрыбтом ты чатыры ўнiвэрсытэцкiя гады з сэмэстру ў сэмэстар здаваў цiхай вар'ятцы, якой патрэбныя былi спакой i пэнсiя, але якая на сваё й вашае няшчасьце даводзiлася сястрою прарэктару, i таму ты ўдасканальваў сваю ангельскую пад ейным кiраўнiцтвам i, калi раптам зьбiваўся ў даўно вывучаным на памяць тэксьце, хор тваiх таварышаў - яны ведалi твой артыкул ня горш, чым ты iхнi, бо здавалi "тысячы" па той самай мэтодзе - пачынаў суладна гудзець: "джорджыян меньшевiкс... арменiян дашнакс... азербайджан мусавацiстс..."
Бывай, бэрлiнская аматарка беларускае лiтаратуры, што ў музэi Бэртальда Брэхта заклiкала цябе з калегамi не ўчыняць у Беларусi татарскiх ды жыдоўскiх пагромаў i дазваляць расейцам адчыняць расейскiя школы, не ўяўляючы, што апошнi за паўсотнi гадоў "пагром" быў у Беларусi пазалетась, калi аднае начы "чтобы не рыпались" - у Менску паграмiлi рэдакцыi беларускiх выданьняў.
Бывай, мiлая фраў Хэдвiг Ноак, а па-наску Ядзьвiга, у менскiм дзявоцтве Рымашэўская! Вы, пэўна, глядзелi фiльм "Начны парцье" й самi ведаеце, што вам выпаў лёс, шчасьлiвейшы за лёс кiнагераiнi, якую гэтаксама пакахаў у канцлягеры нямецкi афiцэр - бо ваш афiцэр не дарыў вам на Каляды адрэзаных галоваў, а выратаваў вас зь лягеру i ўратаваўся ад суду за гэты ўчынак сам, зрабiў вас сваёй жонкаю й стаў бацькам вашага сына. Вiдаць, i цяпер, у лепшым сьвеце, ён цешыцца, што вам пасьля ўдаўства пашанцавала й на другога нямецкага мужа, якi сам вычытаў у газэце абвестку аб прыезьдзе нейкiх там беларускiх пiсьменьнiкаў i за сотню кiлямэтраў прывозiў вас на сваiм "BMV" на кожную сустрэчу зь землякамi, а пасьля частаваў iх у рэстаранчыку, за сьцяной якога спачывае прах Гегеля й фiхтэ.
Бывай, Бэрлiн! Немагчыма стаць тваiм грамадзянiнам таму, у каго ёсьць Полацак, Менск i Нясьвiж, але калi на Сьвiслачы раптам стрэлiць якая-небудзь беларуская "Аўрора" i зноў гасьцiнна расчыняцца ў сьветлую будучыню дзьверы бальшавiцкiх засьценкаў на вулiцах iмя таварышаў Урыцкага й Валадарскага, хтосьцi са спадкаемцаў крывавага Фэлiкса зможа пачуць з пасiнелых вуснаў аднаго зь вязьняў, што, апрача ўсiх iншых злачынстваў, гэты варожы элемэнт пiў пiва з канцлерам Колем, цалаваўся зь вясёлай наркаманкаю з вулiцы Зандвэрдэр i капаў тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн.
Травень, 1992 г.