Категории
Самые читаемые
💎Читать книги // БЕСПЛАТНО // 📱Online » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке) - Владимир Шитик

Читаем без скачивания Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке) - Владимир Шитик

Читать онлайн Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке) - Владимир Шитик

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2
Перейти на страницу:

Супраць гэтага мне пярэчыць не хацелася, ды i Мiшка, вiдаць, згаджаўся з Сашкам. Бо гiпотэза была надта прываблiвая. Мы так захапiлiся ёю, што зусiм забылiся на Гермеса i не сачылi за яго паводзiнамi.

А робат не трацiў часу, нашы здагадкi яго не цiкавiлi, яму патрэбны былi толькi факты. Неўзабаве ён папярэдзiў нас, што зарад балонаў паменшыўся напалавiну. Мы адмахнулiся. Але праз некалькi хвiлiн ён раптам ашаламiў нас. У шлемафонах прагучала: "Лiсцiк серабрыстай таполi".

Мы павярнулiся i, здаецца, мiж тых самых замшэлых аслiзлых каменняў убачылi, як пад святлом Гермесавага лiхтара нешта блiснула. Я пазнаў свой лiсцiк. Вока ў Гермеса было пранiклiвае, дакладнае, а памяць яшчэ, вiдаць, лепшая: ён не забыў майго расказу.

Вядома, мы больш не маглi тут заставацца. Мы павiнны былi iмчаць да свайго тэлепрыёмнiка з аўтаматычнай настройкай. Гермес нешта бубнеў сабе, нiбы хацеў нас затрымаць. Але яго нiхто не слухаў.

Праз якую гадзiну Сашка ўжо наладжваў прыёмнiк, злучаючы антэну з серабрыстай металiчнай пласцiнкай, якая мела форму таполевага лiсцiка. Мы з Мiшкам, вядома, былi побач, а Гермес, як надоечы, стаяў, прыхiнуўшыся да вушака.

Гэта была хвалюючая хвiлiна. Мы дрыжалi ад нецярпення, ад боязi, што зноў будзе няўдача.

Нарэшце экран засвяцiўся, нiбы вярнуўшы нас на дно ляснога возера. Паказалiся знаёмыя руiны падводнага паселiшча. Вось-вось павiнен быў з'явiцца, як тады, чалавек. I раптам экран патух. Гэты лiсцiк меў, напэўна, яшчэ меншы запас iнфармацыi. Мы прыйшлi ў роспач.

- Вазьмi! - прагучала ў пакоi.

Мы яшчэ не прывыклi да голасу свайго кiбернетычнага памочнiка i недаўменна круцiлi галовамi: хто гэта тут?

- Вазьмi! - Гермес адарваўся ад дзвярэй i зрабiў крок да стала, трымаючы на раскрытай далонi яшчэ адзiн лiсцiк.

Сашка схапiў яго, iрвануўся да тэлепрыёмнiка, але затрымаўся i сказаў:

- Ты добры хлопец, Гермес!

Робат нiчога не адказаў, яго не праграмiравалi, каб рэагаваў на пахвалу. Але ўсё роўна ён быў малайчына.

Зноў свяцiўся экран. Зноў на iм вiднеўся чалавек, апрануты ў просты i прыгожы касцюм, падобны на сучасны спартыўны, i нешта гаварыў.

Хутчэй за ўсё iнфармацыйны змест нашага лiсцiка быў абмежаваны. Бо неўзабаве i гэта перадача скончылася амаль на тым жа кадры, дзе чалавек пачынаў гаварыць.

- Але я цябе перахiтру, - Сашка адшпурнуў лiсцiк ад сябе i нецярплiва крыкнуў робату: - Дай яшчэ адзiн! - думаў, вiдаць, што ў таго iх невычэрпны запас.

- Не трэба, - нечакана запярэчыў Гермес. - Крынiца выпраменьвання на паўднёвым усходзе, адхiленне тры градусы ад мерыдыяна, адлегласць пяцьдзесят кiламетраў.

- Што ты там пляцеш, - узлаваўся Сашка.

I я гатовы быў далучыцца да яго, падумаўшы, што нездарма робата спiсалi з касмiчнага флоту.

Адзiн Мiшка, здаецца, усё яшчэ верыў Гермесу.

- Дзе, дзе? - перапытаў ён i раптам выпалiў: - Археалагiчная станцыя!

Гермес удакладнiў:

- Трэба праверыць.

Без натхнення адправiлiся мы ў новае падарожжа. Яно не абяцала нiчога цiкавага. Мiшка адразу разбiў Сашкаву гiпотэзу аб касмiчных прышэльцах i сказаў, што археолагi, напэўна, памагаюць кiношнiкам здымаць фiльм пра старажытную Зямлю. Бадай, ён меў рацыю. I я спрабаваў супакоiць сяброў - мы ж здадзiм экзамен, бо заданне настаўнiка выканалi.

Я не памылiўся наконт экзамену. Толькi дарэмна так песiмiстычна глядзелi наперад мае хлопцы. Тое, пра што мы даведалiся ў археолагаў, аказалася не менш цiкава, чым касмiчныя госцi.

Возера сапраўды ўтварылася пяць гадоў таму назад пасля моцнага землетрасення. Вучоныя зацiкавiлiся рэшткамi старажытнай цывiлiзацыi, якая пасля працяглага знаходжання ў зямлi адкрылася на дне. Але яны зараз зусiм не памагалi кiношнiкам рабiць гiстарычны фiльм. Яны працавалi на сябе. Нядаўна быў вынайдзены спосаб здымаць адбiткi таго, што некалi даўно бачылi прадметы мёртвай прыроды. Вось, выкарыстоўваючы гэты спосаб, археолагi i прымусiлi загаварыць каменнi даўняга паселiшча. Хвалi з адбiткамi i прымаў наш тэлепрыёмнiк. Археолагi абяцалi паказаць нам пасля канiкулаў фiльм.

А лiсцiкi?.. Яны не мелi да гэтага нiякага дачынення. Хоць у свой час i ўпрыгожвалi парталы мясцовых будынкаў. I яны зусiм не выпраменьвалi, як мы думалi. Гермес пра гэта хутка здагадаўся. Але на тое ён i меў электронны мозг, каб улiчваць усе магчымыя варыянты...

Настаўнiк паставiў нам на экзамене станоўчую адзнаку. Аднак не гэта ўзрадавала нас. Вiншуючы з пераходам у восьмы клас, ён раптам сказаў:

- Мне дазволiлi з вамi экскурсiю на Месяц.

Гэта было цудоўна i нечакана. Але нават Сашка ў той раз не закрычаў "ура". Толькi сказаў:

- А Гермеса возьмем?

- А што, хiба ён засумаваў па прасторы? - усмiхнуўся настаўнiк.

А мне здаўся нейкi прытоены боль у гэтай ягонай усмешцы. Вiдаць, па космасу сумуюць не толькi робаты.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 2
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке) - Владимир Шитик торрент бесплатно.
Комментарии