- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Пошукi будучынi (на белорусском языке) - Кузьма Черный
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Што цiхае чаканне! А так да чаго ты дойдзеш?! У тваiм доме ўжо асталёўваюцца палiцаi.
- Дык няхай не будзе нi дома, але ж не будзе i палiцаяў! Многа iх?
- Я iх не бачыў.
- Я дрэвы садзiў, i яны раслi разам са мною! Каля твае старое хаты я быў клён пасадзiў. Дык як жа я пакiну iх, каб яны былi, а мяне не будзе! Мне ж жыць не даюць. Дык у мяне кiпiць усё ў душы. Мне хочацца рваць яго на кавалкi за тое, што ён прыйшоў да мяне i хапiў мяне за горла!
Нявада выслухаў i прыгнуўся, быццам бы пераскочыць праз што хацеў.
- Дык хоць дзе ты будзеш, дзе шукаць цябе? I што рабiць Волечцы i Лiзавеце?
- Няхай пабудуць у старой хаце.
Нявада занадта добра ведаў Лукашэвiчаву натуру, каб не бачыць цяпер, што можа хiба толькi калi пасля льга будзе ўцягнуць яго ў цiхае чаканне таго добрага, што прыйдзе.
- Я сам вам абзавуся, - сказаў сумна Кастусь Лукашэвiч, i Нявада пайшоў з прыгнечанай душой. Але ў Сумлiчы ўвайсцi яму не можна было. Усюды стаялi палiцэйскiя вартавыя, мястэчка было абкружана, i па хатах хадзiлi i шукалi зброю. Няваду запынiлi на дарозе i грозна запыталi, цi не ведае ён, дзе тыя, што не варочаюцца ў мястэчка i збiраюць зброю. "Не ведаю, каб я так жыў", так схлусiў ён i таму, што хлусiў, закалацiўся, заныў, спалохаўся.
- А дзе ты быў? - запытаў палiцай.
- Я хадзiў глядзець ягад, можа, ёсць.
- Ягадак захацеў.
- Не, якiя там мне ягады.
- Бач ты, ласунчык на ягадкi! Франт з падстрыжанаю бародкаю, здзекаваўся з Нявады нейкi тутэйшы хамула ў форме нямецкага палiцэйскага. У Нявады ўсё сцiснулася ўсярэдзiне. Быццам бы ён праглынуў жывую жабу i яна ў iм жыве i скача, халодная.
- Я пайду, - сказаў Нявада.
- Iдзi, iдзi, - дазволiў вялы хамула, дробна мiргаючы вачыма на сонцы. - Калi табе так хочацца, дык iдзi, толькi не азiрайся, хэ-хэ-хэ...
Нявада ўгнуў плечы ад гэтага рогату i рушыў у мястэчка. Яму вельмi хацелася азiрнуцца, але ён баяўся. Ён ад утрапення i сам не ўсвядомлiваў сабе, што палiцай пратрымаў яго на дарозе даволi-такi доўга. Яго здзiвiла цiшыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакiнулi сваё жытло. Калi ён дайшоў да свае старое хаты, заўважыў, што ў ёй i каля яе пануе страшнае маўчанне. Пячаць пустэльнi ляжала тут вельмi выразна. З вушачнага лежака над сенечнымi дзвярыма на нiтачцы павуцiння вiсеў драбнюткi павучок i то спускаўся да самага нiзу дзвярэй, то зноў паднiмаўся.
- Што ты дарогу загарадзiў! Паскудства! - буркнуў Нявада i парваў плячом павуцiнне, уваходзячы ў сенцы. Божа! Тут усё стаiць дагары нагамi, нават сiнi куфар ляжыць бокам i века ў iм адламана. У хаце тапчан адсунены ад сцяны, i на iм чамусьцi жмуты кудзелi. Няваду больш узнепакоiла агульная сумлiцкая пустыня, чым пустыня гэтай хаты. Нiдзе нi душы, як вымерла ўсё. Гадзiн са дзве ён чакаў, i нiхто не з'яўляўся. Тым часам i дзень хiлiўся з паўдня. Узнепакоены, Нявада пайшоў па хатах, ён не хадзiў, а кiдаўся з хаты ў хату - i нiкога нiдзе. Так ён прамучыўся да захаду сонца. А тады, як п'яны, паклыбаў у свой дом. У гэтыя хвiлiны ён быў як атупелы. Бяды навалiлася на яго гэтулькi, што ён не бачыў ужо нi канца, нi пачатку ў ёй. У двары свайго дома ён застаў палiцэйскiх. Яны сядзелi на лаўцы пад клёнам i моцна гаварылi. Яшчэ калi ён толькi ўвайшоў у двор, ён пачуў, цi гэта яму толькi здалося, што палiцыянты гавораць памiж сабою пра Палiводскага. Нейкая трывога кальнула яго; уражаны, ён пачаў прыслухоўвацца, сцiшыўшы хаду да ганка.
- Ты чаго? Хто ты? - сказаў адзiн палiцэйскi.
- Як хто? Я гаспадар гэтага дома.
- То чаго ты ходзiш тут, калi ты гаспадар. Тут цяпер гаспадар герман!
I палiцыянт зарагатаў.
- Я iду ўзяць з хаты сваю старую вопратку, - прыдумаў ён што сказаць i ўвайшоў у дом. Дзеля прыклёпу ён там i сапраўды сцягнуў з печы нейкую адзежыну i выйшаў з ёю на ганак. Палiцыянты сапраўды-такi гаварылi пра Палiводскага.
- Дурань ты! - крычаў адзiн другому, - гэта не той Палiводскi. Таго немцы не паставiлi б за такога вялiкага начальнiка, бо ён не немец. Той жа з нашай стараны. Маёнтак таго быў якраз каля нашага сяла, дык я таго ведаю, я яго бачыў маладога яшчэ, калi ён толькi адзеўся ў афiцэрскую форму.
- Дык гэта той самы i ёсць! Бо i я яго ведаў, як ён толькi адзеўся ў афiцэрскую форму. Каля вас быў у яго адзiн маёнтак, а ў нашай старане два. Яго бацька жыў якраз каля нас у маёнтку, а не каля вас. Цяпер я дома быў, яшчэ ў палiцаi не падаваўся, на тым тыднi, дык ён прыехаў тыя свае два маёнткi паглядзець. Дзве машыны. У адной сам, а ў другой аўтаматчыкi. Доўга не быў. Закруцiўся, прабег свiным трухам каля саду i назад шмаргануў. Там ужо i знаку няма, што гэта быў маёнтак. Хаты стаяць, капуста i садавiна, i дзецi гуляюць. А ён сам у цывiльнай адзежы, але жалезны крыж мае i значок нейкi на рукаве.
- Дык якую ж ён пасаду займае?
- Якую - не ведаю, але вельмi вялiкую. Бо пры iм такая ахова вялiкая...
- Не можа быць! Ён жа не немец!
- А можа ён для Нямеччыны больш зрабiў, як якi-небудзь немец! На, глядзi! Вось надрукована: "прысутнiчаў грамадзянскi"... не... Ды хiба ты не ведаеш, што Палiводскi начальнiк вобласцi, начальнiк усёй грамадзянскай улады цэлай вобласцi.
- Дурань ты, я гэта ведаю, але толькi не верыў, што гэта той самы Палiводскi.
Можа, яны i больш яшчэ спрачалiся, але Нявада далей не чуў. Вельмi ўражаны, ён прайшоў дваром да выхада на вулiцу, i палiцай гукнуў яму наўздагон:
- Ну што, забраў адзежыну?
- Ага, забраў.
- Ну дык iдзi спаць.
- Пайду спаць, - шпарка адказаў Нявада, не могучы пазбавiцца свае трывогi.
- Такi i праўда пойдзеш спаць? Хiба ў цябе нiкога не забралi? абазваўся палiцыянт.
- Ат, я сабе так, - мармытнуў Нявада, нiчога не разумеючы i жадаючы хутчэй адзiноты. Быццам вылупцаваны дзеля чужой забаўкi перад усiмi людзьмi, ён дайшоў, унурыўшыся, да свае старое хаты i ўбачыў там Вольку ў смутку i адчаi. Толькi цяпер ён дазнаўся, што было ў гэты дзень у мястэчку. У гэты дзень забралi ўсiх маладых дзяўчат i хлопцаў, якiя траплялiся на вочы. На вочы трапiлася i Лiза. I ўсiх павезлi на грузавiках кудысьцi брукаваным выездам да шашы. Волька выбегла следам за мястэчка i, пакуль не знiклi машыны, бачыла, як вецер iрве хусцiнку на Лiзiнай галаве. Машыны знiклi за ўзгоркам, Волька вярнулася ў старую хату i ўпала тварам на стол.
- Я буду думаць, што рабiць, - нясмелым голасам сказаў Нявада.
- Што ж ты прыдумаеш?! Машына з Лiзаю ўжо за сотнi вёрст.
- Я прыдумаю, - упарта яшчэ сказаў Нявада, адчуваючы сябе, як смертнiк у камеры перад канцом сваiм, i чуючы дрыжанне сэрца i ўзбуджанне ад адной толькi думкi, якая фармавалася ў яго галаве. "Божа, памажы мне, каб усё так i было добра, тады я зберагу яе, малую, дзеля таго, што пасля настане, дзеля таго, што добрае будзе, памажы мне выратаваць яе", - так ныла яго душа, губы ж былi жорстка сцiснутыя, i твар нахмураны. Усю ноч ён не спаў i чуў, як уздыхала Волька. Для яго яна зноў стала малой Волечкай, i зноў вобраз яе злiўся з вобразам Лiзы, якая цяпер - хто ведае, дзе ўжо яна i што ўжо яны зрабiлi з ею? Ён пайшоў шукаць Кастуся i нiдзе яго не знайшоў. Тыя некалькi дзён, што прайшлi пакуль немаведама дзе дзелася Волька, варты былi яму многiх месяцаў. Вочы яго сталi глыбокiмi i цёмнымi, i голас пацiшэў. Дзе дзелася Волька? Людзi, што зноў адзiн за адным варочалiся ў Сумлiчы, расказвалi, што грузавiкi з дзяўчатамi i хлопцамi пайшлi да шашы, проста выехалi на скрыжаванне i адтуль рушылi па дарозе той, што вядзе на Бабруйшчыну i далей. У дарозе яны i знiклi, i як быццам бы назад не варочалiся. Прынамсi, нi ў той дзень, нi назаўтра нiякiх машын праз скрыжаванне не праходзiла. Так казалi ў Сумлiчах. А хто гэта дапiльнаваў аж праз двое сутак, што на скрыжаваннi не было машын, пра гэта нiхто не ведаў. Тым часам уночы многiя заўважылi, што праз Нясвiжскую вулiцу прайшло многа нейкiх людзей i за iмi ехала некалькi фурманак. Цi мела гэта якое дачыненне да таго, што немцы павезлi некуды сумлiцкiх дзяўчат i хлопцаў, не ведалi, але некаторыя яшчэ больш унылi душою, а некаторыя ўзрадавалiся. Прайшло не больш як двое сутак, i Нявада дайшоў выразнасцi: нарэшце-такi! Волька вярнулася! Нявада аж пошапкам гаварыць стаў, так ён чакаў, што скажа Волька. А што яна новае сказала? Ён жа загадзя ўсё гэта ведаў! Ён жа казаў яму: жалезнага звера голым пальцам не задушыш. А трэба перахавацца i перачакаць, пакуль звера даб'юць. На гэта ёсць войска. Армiя ж недзе павiнна даць яму ў косцi. А то дзе гэта хто бачыў! Волька сказала, што Костусь з усiмi, з кiм ён быў разам, выходзiлi на шашу, запынiлi дзве нямецкiя машыны, збiлi з iх немцаў i на гэтых машынах вялiкiм гуртам дагналi тыя чатыры машыны з сумлiцкiмi хлопцамi i дзяўчатамi. Дзве заднiя машыны яны збiлi з дарогi, перабiлi канвойных, i ўсе, хто быў пад канвоем, пайшлi з iмi, пабраўшы зброю ад мёртвых немцаў. Але дзве пярэднiя машыны вырвалiся далей у дарогу i знiклi туды, куды ехалi. "Лiза асталася там, Божа найвышшы!"
- А самога Костуся ты бачыла?
- Я была з iм разам.
- А сам ён прыйдзе дадому?
- Не, я да яго пайду.
- Ну то не чакайце мяне хутка. Я пайду ў дарогу. Можа, гэтая мая дарога будзе не меншая, як тая, што я некалi з нямецкага палону варочаўся, не нагамi я гэтую дарогу мераць буду, а душою. (Вочы яго пачырванелi, i ён дакрануўся да канца носа нацягнутым на кулак рукавом.)