- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Тры таварышы (на белорусском языке) - Эрих Ремарк
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Сёння ранiцай вы самi сцвярджалi...
- Ранiцай была iншая справа. Новая... i новая - гэта розныя рэчы ў залежнасцi ад таго, купляеш цi прадаеш. На чатыры тысячы марак вашаму "форду" трэба было б мець залатыя поршнi...
- Чатыры тысячы марак, iнакш i гаварыць не варта... - упарта сказаў булачнiк. Ён зноў зрабiўся такiм самым, як быў, - старым, якi вырашыў канчаткова пазбавiцца сентыментальнасцi, якой ён толькi што паддаўся.
- Тады да пабачэння! - заявiў я i павярнуўся да чарнавокай. - Шкада, шаноўная панi, але цярпець страты не магу. На "кадзiлаку" мы i так нiчога не зарабляем, як жа нам браць яшчэ "форд" за такую высокую цану... Бывайце...
Яна затрымала мяне. Вочы яе гарэлi, яна накiнулася на булачнiка так, што той не ведаў, куды падзецца.
- Ты сам сто разоў паўтараў, што гэты "форд" ужо нiчога не варты, зашыпела яна нарэшце са слязьмi на вачах.
- Дзве тысячы марак, - сказаў я. - Дзве тысячы, хоць i гэта - самагубства.
Булачнiк маўчаў.
- Ты што маўчыш, скажы што-небудзь! Што ты стаiш як язык праглынуў! бушавала чарнявая.
- Панове, - сказаў я, - я зараз прыганю "кадзiлак". Вам лепей абмеркаваць гэтую справу без сведкаў.
Я адчуваў, што будзе найлепш, калi я знiкну. Чарнявая сама давядзе маю справу да канца.
Праз гадзiну я вярнуўся на "кадзiлаку". Я адразу ўбачыў, што спрэчка закончылася самым мiрным чынам. У булачнiка быў пакамячаны выгляд, на яго касцюме вiсела пер'е. Чарнявая ж, наадварот, палала, трэсла цыцкамi i ўсмiхалася здрадлiва-сыта. Яна пераадзелася i была цяпер у тонкай шаўковай сукенцы, якая шчыльна аблягала яе цела. Непрыкметна для булачнiка яна падмiргнула мне i дала зразумець, што ўсё ў парадку. Мы зрабiлi пробны выезд. Чарнявая ўтульна ўладкавалася на шырокiм сядзеннi, увесь час шчабечучы. Мне хацелася выкiнуць яе, але пакуль што яна была мне патрэбная. Булачнiк даволi меланхалiчна сядзеў побач са мной. Ён ужо насiў жалобу па сваiх грошах, а такая жалоба - самая шчырая.
Мы пад'ехалi да дома булачнiка i зноў вярнулiся ў памяшканне. Булачнiк выйшаў з пакоя, каб прынесцi грошы. Гэта быў зусiм стары чалавек, цяпер я заўважыў, што валасы ў яго фарбаваныя.
Чарнявая абцягнула сукенку.
- Выдатна правярнулi справу, праўда?
- Так, - сказаў я нехаця.
- Сто марак павiнна перапасцi мне...
- Вось як... - сказаў я.
- Стары скнара, - даверлiва зашаптала яна, падыходзячы блiжэй, - у яго грошай як вошай. Але паспрабуй вырваць! Нават завяшчання не хоча пiсаць. Потым усё захапаюць дзеткi, а ты рабi што хочаш. Не вялiкае шчасце гэты кiлун.
Яна падышла блiжэй, пагойдваючы грудзьмi.
- Дамовiлiся: я заўтра прыйду па сто марак? Калi вы бываеце на месцы? Цi вы заскочыце сюды? - Яна хiхiкнула. - Заўтра паполуднi я тут адна...
- Я перашлю вам грошы... - сказаў я.
Яна зноў захiхiкала.
- Прынясiце лепш самi. Цi вы баiцеся?
Вiдаць, я здаваўся ёй баязлiўцам, i яна хацела падбадзёрыць мяне.
- Чаго баяцца, - сказаў я. - Але часу няма. Якраз заўтра iду да доктара. Застарэлы сiфiлiс, каб вы ведалi! Тут не разгуляешся...
Яна так паспешлiва адступiла, што ледзь не ўпала, спатыкнуўшыся аб крэсла. У гэты момант вярнуўся булачнiк. Ён кiнуў падазроны позiрк на чарнявую. Потым падышоў да стала i адлiчыў мне грошы. Ён лiчыў iх павольна, нiбы вагаючыся. Яго цень хiстаўся на ружовых шпалерах, паўтараючы яго рухi. Калi я пiсаў распiску, то падумаў, што сёння падобная сцэна ўжо была, толькi на маiм месцы быў Фердынанд Граў. Хоць у гэтым не было нiчога асаблiвага, мне такое здалося дзiўным.
Я ўзрадаваўся, аказаўшыся на вулiцы. Паветра было па-летняму мяккае. "Кадзiлак" паблiскваў каля тратуара.
- Ну, стары, вялiкi дзякуй табе, - сказаў я i пагладзiў яго. - Рыхтуйся да новых подзвiгаў!
XV
Над лугамi стаяў светлы iскрысты ранак. Мы з Пат сядзелi на лясной паляне i снедалi. Я ўзяў два тыднi адпачынку. Мы вандравалi да мора. На дарозе стаяў невялiчкi стары "сiтраэн". Мы ўзялi яго ў кошт платы за стары "форд" булачнiка, i Кёстэр даў мне яго на час водпуску. Ён напамiнаў старога iшака так быў абвешаны чамаданамi.
- Будзем спадзявацца, што за дарогу ён не звалiцца з ног, - сказаў я.
- Вытрымае, - адказала Пат.
- Адкуль ты ведаеш?
- Iнакш не можа быць, бо гэта ж наш водпуск, Робi.
- Магчыма, - сказаў я. - Але, акрамя ўсяго, я ведаю, якая ў яго задняя вось. Яна не вельмi надзейная. Асаблiва пад нагрузкай.
- Гэты аўтамабiль - брат "Карла". Ён не падвядзе.
- Жахлiва рахiтычны брат.
- Кiнь ганьбiць, Робi. На сёння лепшай машыны я не ведаю.
Мы яшчэ крыху паляжалi на лузе. Ад лесу дзьмуў цёплы, мяккi вецер. Пахла смалой i травамi.
- Скажы мне, Робi, - спытала Пат неўзабаве, - што гэта за кветкi там, каля ручая.
- Анемоны, - адказаў я, не гледзячы.
- Ну што ты, дарагi! Гэта не анемоны. Анемоны маленькiя, акрамя таго, яны цвiтуць толькi вясной.
- Правiльна, - сказаў я. - Гэта буймiна лугавая.
Яна пахiтала галавой.
- Буймiну я ведаю. Яна выглядае зусiм iнакш.
- Тады гэта цыкута.
- Што ты, Робi? Цыкута ж белая, а не чырвоная.
- Тады я не ведаю. Да гэтага часу, калi ў мяне пыталiся, я абыходзiўся гэтымi трыма назвамi. I заўсёды адной з iх верылi.
Яна засмяялася.
- Шкада. Каб ведала, задаволiлася б анемонай.
- Трэба было спынiцца на буймiне, - сказаў я. - З ёй у мяне часцей за ўсё бываў поспех.
Яна села.
- Вось гэта здорава! I часта ў цябе пыталiся?
- Не вельмi. I пры розных акалiчнасцях.
Яна ўперлася далонямi ў зямлю.
- Шчыра кажучы, гэта ганьба, што мы ходзiм па зямлi, амаль нiчога не ведаючы пра яе. Не ведаем нават назваў, якiх не так шмат.
- Не перажывай, - сказаў я. - Яшчэ большая ганьба, што мы не ведаем, чаго ходзiм па зямлi. Таму ведаць на некалькi назваў больш цi менш нiчога не значыць.
- Не кажы так! Але мне здаецца, што ты гаворыш так толькi ад ляноты.
Я павярнуўся.
- Вядома. Лянота таксама яшчэ грунтоўна не асэнсавана. Яна - крынiца шчасця i канец фiласофii. Хадзем, ляж на сваё месца. Чалавек занадта мала ляжыць. Ён увесь час стаiць цi сядзiць. Гэта шкодна для жывёльнага самаадчування. Толькi лежачы, цалкам прымiраешся з самiм сабой.
Загудзеў матор, мiма праехала машына.
- Маленькi "мерседэс", - сказаў я, не ўстаючы. - Чатырохцылiндровы.
- Яшчэ адна iдзе, - падказала Пат.
- Так, я ўжо чую. "Рэно". Радыятар, як свiное рыла?
- Так.
- Тады гэта "рэно". Але паслухай, што за штуковiна iдзе цяпер. "Ланча"! Яна, напэўна, гонiцца за гэтымi дзвюма, як воўк за парай ягнятак. Паслухай толькi, як спявае матор! Як арган!
Машына праiмчалася мiма.
- Тут ты, мусiць, ведаеш больш за тры назвы? - спытала Пат.
- Вядома. I нават правiльна.
Яна засмяялася.
- I гэта сумна цi не?
- Чаму сумна. Гэта нармальна. Мне бывае даражэй адна машына, чым дваццаць квяцiстых лугоў.
- Тыповы сын дваццатага стагоддзя! Сентыментальнасцi няма ў цябе нi кроплi...
- Ёсць, ты ж чуеш, у адносiнах да машын...
Яна зiрнула на мяне.
- Як i ў мяне, - сказала яна.
У ельнiку закукавала зязюля. Пат пачала лiчыць.
- Навошта ты гэта робiш? - спытаў я.
- А ты не ведаеш? Колькi разоў яна пракукуе, столькi гадоў мне застанецца жыць.
- Ах, вось што. Але тут ёсць яшчэ нешта. Калi кукуе зязюля, трэба трэсцi грошы. Тады яны будуць весцiся. Я дастаў з кiшэнi дробязь i пачаў трэсцi яе ў жменi.
- Вось ты якi, - сказала Пат i засмяялася. - Я хачу жыць, а ты хочаш грошай.
- Каб жыць, - адказаў я. - Сапраўдны iдэалiст iмкнецца мець грошы. Грошы гэта свабода. Свабода - гэта жыццё.
- Чатырнаццаць, - налiчыла Пат. - Аднойчы ты казаў пра гэта iнакш.
- Гэта было ў змрочную пару майго жыцця. Пра грошы нельга гаварыць з пагардай. Многiя жанчыны нават кахаюць за грошы. I наадварот, у шмат якiх мужчын каханне выклiкае цягу да грошай. Грошы, такiм чынам, параджаюць iдэалы, каханне ж, наадварот - матэрыялiзм.
- У цябе сёння ўдалы дзень, - сказала на гэта Пат. - Трыццаць пяць.
- Мужчына, - разважаў я далей, - робiцца сквапным на грошы толькi праз жаданнi жанчын. Калi б не было жанчын, не было б i грошай, i мужчыны хадзiлi б усе героямi. У акопах не было жанчын, таму i не надавалася значэння, хто чым валодае, глядзелi толькi, што ты за чалавек. Гэта я кажу не ў абарону акопаў, а толькi каб высветлiць, што такое каханне. Яно абуджае ў чалавеку горшыя iнстынкты - прагу штосьцi мець, нешта значыць, зарабляць, не хвалявацца. Нездарма дыктатары любяць, каб iх памагатыя мелi сям'ю, - тады яны не такiя небяспечныя. I нездарма каталiцкiя духоўнiкi не маюць жонак, iнакш яны не сталi б адважнымi мiсiянерамi.
- У цябе сёння нават незвычайны дзень, - сказала Пат лагодна. - Пяцьдзесят два.
Я схаваў дробязь у кiшэню i запалiў.
- Цi не пара табе ўжо перастаць лiчыць? - спытаў я. - Табе ўжо за семдзесят.
- Сто, Робi. Сотня - добрая лiчба. Я хачу дажыць да ста.
- Малайчына! Вось гэта - мужнасць! Але навошта табе такое доўгае жыццё?
Яна кiнула на мяне беглы погляд.
- Будзе вiдаць. Я на гэта гляджу iнакш, чым ты.
- Ну, вядома. Мiж iншым, найцяжэй жыць толькi першыя семдзесят гадоў. Потым, як кажуць, будзе лягчэй.
- Сто! - заявiла Пат, i мы ўсталi.