- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания 1984 (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Не! - крыкнула Джулiя.
Ўiнстану здалося, што, пакуль ён адказваў, мiнула шмат часу. На нейкi момант яму здалося, што яму заняло мову. Язык варушыўся бязгучна, мераючыся вымавiць то адно слова, то другое. Ён так i не ведаў, што адкажа, пакуль не пачуў свой адказ:
- Не!
- Добра, што вы мне пра гэта паведамiлi, - сказаў О'Браэн. - Нам неабходна ведаць усё.
Ён павярнуўся да Джулii i дадаў трошкi выразней:
- Вы разумееце, што нават калi ён застанецца жывы, ён будзе зусiм iншай асобай? Мабыць, нам прыйдзецца змянiць яго знешнасць. Яго твар, яго рухi, форма рук, колер валасоў, нават голас будуць iншыя. Можа, i вы станеце зусiм iншай асобай. Нашы хiрургi ўмеюць рабiць людзей абсалютна непазнавальнымi. Часам гэта патрэбна. Часам нам прыходзiцца адняць руку цi нагу.
Ўiнстан яшчэ раз крадком зiрнуў на мангольскi твар Марцiна. На iм не было вiдаць нiякiх слядоў аперацыi. Джулiя трошкi збялела, i на яе твары выразней азначылiся рабацiнкi, аднак яна адважна глядзела ў вочы О'Браэну. Яна нешта шапнула, i гэта прагучала як згода.
- Добра. Значыць, дамовiлiся.
На стале ляжала срэбная скрынка с цыгарэтамi. О'Браэн безуважна падсунуў скрынку да iх. Ён сам узяў адну цыгарэту, устаў i пачаў павольна хадзiць па пакоi, быццам ходзячы яму лепей думалася. Цыгарэты былi выдатныя, вельмi тоўстыя i добра набiтыя, у нязвыкла шаўкавiстай паперы. О'Браэн зноў паглядзеў на гадзiннiк.
Вам было б лепей зноў вярнуцца на кухню, Марцiн, - сказаў ён. - Праз чвэрць гадзiны я ўключу тэлегляд. Але перш чым пайсцi, запомнiце добра твары гэтых таварышаў. Вы iх яшчэ ўбачыце. А я ўжо напэўна не.
Чалавечак слiзгануў позiркам па iх тварах, зусiм гэтаксама як i тады, калi аны ўвайшлi ў дом. У яго паводзiнах не было анi следу прыязнасцi. Ён адбiваў у сваёй памяцi iх знешнасць, не выяўляючы да iх, здаецца, нiякае цiкаўнасцi. Ўiнстан падумаў, што штучны твар, мабыць, не можа мяняць свайго выразу. Не сказаўшы нi слова i не развiтаўшыся, Марцiн пайшоў, бязгучна зачынiўшы за сабою дзверы. О'Браэн хадзiў сюды-туды па пакоi, засунуўшы адну руку ў кiшэню свайго чорнага камбiнезона, трымаючы ў другой цыгарэту.
- Вы разумееце, - сказаў ён, - што вы будзеце змагацца ў цемры. Вы заўсёды будзеце ў цемры. Вы будзеце атрымлiваць загады i выконваць iх, не ведаючы нашто. Пазней я перадам вам кнiгу, адкуль вы даведаецеся пра сапраўдную сутнасць грамадства, у якiм мы жывём, i пра тое, як мы яго разбурым. Калi вы прачытаеце гэтую кнiгу, вы станеце сапраўднымi сябрамi Братэрства. Але апроч галоўных мэтаў, за якiя мы змагаемся, i непасрэдных задач бягучага моманту, вы нiколi нiчога не будзеце ведаць. Я кажу вам, што Братэрства iснуе, але я не магу вам сказаць, налiчвае яно сотню сябраў цi дзесяць мiльёнаў. З таго, што вы асабiста будзеце ведаць, вы нiколi не зможаце сказаць, цi налiчвае яно хоць бы тузiн сябраў. Вы будзеце кантактаваць з трыма цi чатырма асобамi, якiя час ад часу будуць мяняцца - у меру таго, як яны будуць знiкаць. Я - першы, з кiм вы скантактавалiся, i таму сувязь памiж намi захаваецца. Загады вы будзеце атрымлiваць ад мяне. Калi мы палiчым патрэбным з вамi звязацца, мы паведамiм вам праз Марцiна. Калi вас урэшце схопяць, вы прызнаецеся. Гэта непазбежна. Але апроч уласных учынкаў вам мала пра што будзе прызнавацца. Вы зможаце выдаць толькi жменьку людзей без асаблiвай важнасцi. Можа, вы нават мяне не выдасце. Да таго часу мяне ўжо, можа, i не будзе або я стану iншай асобай з iншым тварам.
Ён працягваў хадзiць па мяккiм дыване. Нягледзячы на яго мажнасць, рухi ў яго былi надзiва зграбныя. Гэта выяўлялася нават у тым, як ён засоўваў руку ў кiшэню або трымаў цыгарэту. У iм адчувалася не толькi сiла, але i ўпэўненасць у сабе, i разуменне, i трохi iронii. Але якi б суровы ён нi быў, у iм не было нiчога ад фанатычнай заўзятасцi. Калi ён гаварыў пра забойствы, самагубства, венерычныя хваробы, ампутацыю членаў i пластычныя аперацыi, у ягоным голасе чулася лёгкая з'едлiвасць. "Гэта непазбежна, - гучала ў ягоным голасе. - Мы мусiм гэта рабiць не вагаючыся. Але калi жыццё зноў будзе людскае, нам не прыйдзецца болей гэтага рабiць". Ўiнстана агарнула хваля захаплення, амаль што пабожлiвай пакорнасцi перад О'Браэнам. На нейкi момант ён забыўся нават пра таямнiчую постаць Гольдштэйна. Гледзячы на магутныя плечы О'Браэна i яго грубы твар, цяжкi, але такi iнтэлiгентны, немагчыма было ўявiць сабе, што нехта можа яго адолець. Не было такой хiтрасцi, што была б яму не пад сiлу, не было такой небяспекi, якую б ён не прадбачыў. Здавалася, што нават Джулiя ўражаная. Цыгарэта выпала ў яе з рота, яна ўважлiва слухала. О'Браэн працягваў:
- Вы напэўна чулi розныя пагалоскi пра iснаванне Братэрства. Напэўна, вы склалi нейкае сваё ўяўленне пра яго. Вы, мабыць, уяўляеце сабе магутны падпольны свет змоўшчыкаў, што патаемна збiраюцца ў скляпах, што крэмзаюць надпiсы на сценах i пазнаюць адзiн аднаго з пароля або з адмысловага знаку рукой. Нiчога гэткага няма. Сябры Братэрства не маюць нiякай магчымасцi пазнаць адзiн аднаго, i кожны асобны сябра ведае асабiста толькi некалькiх iншых. Нават калi б сам Гольдштэйн трапiў у рукi Палiцыi Думак, ён не мог бы даць ёй поўнага спiсу сябраў або такую iнфармацыю, што дазволiла б гэты спiс скласцi. Такога спiсу не iснуе. Братэрства не можа быць знiшчана, бо яно не ёсць арганiзацыя ў звычайным разуменнi. Нiчога не злучае яго сябраў, апроч незнiшчальнай iдэi. У вас нiколi не будзе нiякай iншай падтрымкi, апроч гэтай iдэi. Вы нiколi не зможаце разлiчваць нi на сяброў, нi на нечую дапамогу. Калi вас схопяць, вам нiхто не дапаможа. Мы нiколi не дапамагаем нашым сябрам. Калi нам любой цаною неабходна змусiць некага маўчаць, дык найбольшае, што мы можам, - гэта патаемна перадаць яму ў камеру лязо. Вы мусiце прызвычаiцца жыць без надзеi i без бачных вынiкаў змагання. Нейкi час вы будзеце працаваць на нас, пасля вас схопяць, вы прызнаецеся i тады памраце. Вось адзiныя вынiкi, што вы здолееце ўбачыць. Няма нiякай магчымасцi, каб за наша жыццё адбылiся нейкiя заўважныя змены. Мы мёртвыя. Адзiнае наша сапраўднае жыццё - у будучынi. I мы паўдзельнiчаем у iм як жменька пылу цi груда спарахнелых костак. Але як далёка ад нас гэтая будучыня - нiхто не ведае. Можа, праз тысячу гадоў. Цяпер жа мы можам толькi павольна, крок за крокам, пашыраць абсягi здаровага розуму. Мы не можам дзейнiчаць супольна. Мы можам толькi перадаваць нашы веды ад чалавека да чалавека, ад пакалення да пакалення. Пакуль iснуе Палiцыя Думак, у нас няма iншага шляху. Ён спынiўся i трэцi раз глянуў на гадзiннiк.
- Вам ужо трэба iсцi, таварыш, - сказаў ён Джулii. - Пачакайце, яшчэ засталося цэлага паўграфiна.
Ён налiў вiно ў чаркi i, падняўшы сваю за ножку, папытаўся ўсё з той жа iронiяй у голасе:
- За што мы гэтым разам вып'ем? За крушэнне Палiцыi Думак? За смерць Вялiкага Брата? За чалавецтва? За будучыню?
- За мiнуўшчыну, - адказаў Ўiнстан.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});