- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Блакит - Неизвестно
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Праўда, жыцьцё ёсьць жыцьцё – нехта сыходзіў з калектыву, нехта прыходзіў. Прычыны былі розныя: адны ачувалі, што ня могуць адольваць высокую творчую планку, другія ішлі на вылучэньне, трэція заводзілі сваю справу, кідаліся ў камерцыю, пятыя шукалі больш спакойныя і грашавітыя месцы, шостыя, як Леанід Гаўрылкін, заўчасна адыходзячы назусім, сёмыя, як загадчык аддзелу фельетонаў Іван Самахвалаў, дык увогуле па экзатычных прычынах...
На жаль не заўсёды на месца тых, хто пакідаў “Вожык”, удавалася знаходзіць дастойную замену. Але найперш – маладым і таленавітым мастакам-карыкатурыстам Анатолю Гармазе і Аляксандру Каршакевічу, роўных якім у рэспубліцы проста не было. Яны з маладой саманадзейнасьцю ўзяліся за выданьне сваіх гумарыстычных газет з аўдыторыяй на ўвесь тады яшчэ існуючы Саюз, а потым на Расейскую федэрацыю, аднак прадпрыемства не прынясло ім ні лаўраў, ні належных дывідэнтаў. Каршакевіч неўзабаве вярнуўся ў “Вожык”, дзе я зрабіў яго адказным сакратаром, а потым зьбег ад майго пераемніка мастаком-афармляльнікам да Зіновія Прыгодзіча ў “Гаспадыню”. Гармаза ж аказаўся больш удачлівым – стаў генеральным дырэктарам, выдае некалькі дзіцячых, забаўляльных, хадавых у хатніх гаспадыняў кулінарных газет. Але абсалютная бальшыня тых, хто папаўняў кагорту вожыкаўцаў, аказваліся на вышыні, прыўносілі ў часопіс нешта сваё, адметнае. Сярод іх былі яркія асобы і таленты, як Генадзь Бураўкін, Нэля Тулупава, Валянцін Жвалеўскі, Павел Шаўчук і іншыя. Людзі мяняліся, а традыцыі заставаліся, умацоўваліся, разьвіваліся, аж пакуль мой пераемнік не разагнаў практычна ўсіх, аж да машыністкі, карэктаркі, тэхрэда, хто працаваў пры мне, Раманаве, Корбане...
Горка, канечне, што “Вожык, якому аддадзена столькі душэўных сілаў і ўвесь творчы імпэт, дакаціўся да творчага ўпадку, поўнага выпаданьня іголак і 2-тысячнага накладу. Адно суцяшэньне, што для гісторыі і нашчадкаў засталіся камплекты “Вожыка” з адбіткамі нашага часу, нашых справаў. І яшчэ я і мае калегі ў “Вожыку” мелі безьліч шчасьлівых дзён, вялікую маральную задаволенасьць і чалавечую радасьць. Хоць бы тым, што робім насамрэч народны часопіс, аб чым сьведчыў і наклад амаль у трыста тысячаў экземпляраў, і дзесяткі тысячаў чытацкіх пісьмаў. А найперш тым, што вельмі часта ўдавалася дапамагаць людзям, якія ў пошуках праўды і справядлівасьці адчайна зьвярталіся да “браткі Вожыка” як да апошняй інстанцыі, безвынікова абстукаўшы дзьверы ад мясцовага брыгадзіра і старшыні калгасу да ЦК КПСС і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. І яшчэ раз пераконвацца, наколькі магутная зброя ў нашых руках – сьмех, якога і насамрэч баяцца нават тыя, хто ўжо нічога не баіцца. Пасланае на рэагаваньне пісьмо з просьбай паведаміць аб прынятых мерах ці выезд карэспандэнта “Вожыка” на месца часта ў імгненьне вока разьвязвалі праблемы, ад якіх гадамі адбіваліся, вядучы бюракратычныя гульні, адстойваючы нейкія свае неразумныя амбіцыі. Практычна працэнтаў дзевяноста пасланых на рэагаваньне чытацкіх лістоў і надрукаваных матэрыялаў рашаліся мясцовымі кіруючымі органамі станоўча. Напачатку я нават дзівіўся гэтаму, ведаючы, што ня больш 15 працэнтаў дасланых у ЦК пісьмаў і скаргаў рашаецца на карысьць заяўнікаў, аж пакуль неяк не прыехаў у рэдакцыю адзін з герояў фельетону з надрукаваным на афіцыйным бланку і ў дадатак завераным пячаткай рэагаваньнем. На маё пытаньне, чаго ехаў у такую далеч аж з Брэсцкай вобласьці, калі рэагаваньне можна было паслаць поштай, ён адказаў, што хацеў даведацца, ці задаволіць яно рэдакцыю і ня дай бог, каб выступілі і расчахвосьцілі яшчэ раз. Пацікавіўся: а чаго ж вы так баіцеся? Ён шчыра прызнаўся, што куды лепш атрымаць страгача па партыйнай лініі, пазбавіцца колькі акладаў па лініі народнага кантролю, падвернуцца крытыцы хоць у “Правде”, чым во гэтак выстаўленым на ўсеагульнае пасьмешыча ў “Вожыку”, ды яшчэ з малюнкамі. Малы ўнук тыцкае пальчыкам: дзедзя, гэта – ты...
Мне пашчасціла і знутры, і звонку назіраць няўмольную хаду працэсаў, якія карэнным чынам – і да лепшага, і да горшага – мянялі нашае жыцьцё, нашыя думкі, нашую псіхалогію, грамадства ўвогуле. У прыватнасьці, як паступова і няўхільна адольвала “кіруючую і накіроўваючую” тэарэтычная і духоўная немач, прагрэсіравала дэгрэдацыя ейных арганізацыйных асноваў і кадравай палітыкі, катастрафічна падаў аўтарытэт і давер і да самой партыі, а найперш – да ейных структураў і кіруючых кадраў... Тое, што пасьля сьмерці Машэрава кіраваць рэспублікай паставілі не ягонага натуральнага пераемніка такога ж харызматычнага Аксёнава, а прыслалі з Масквы Кісялёва, у шэрагах рэспубліканскай наменклатуры было ўспрынята без вялікага энтузіязму, але з пэўным разуменьнем: Машэраў у свой час абыйшоў Кісялёва – у адпаведнасьці з наменклатурнай субардынацыяй крэсла кіраўніка рэспублікі мусіў заняць старшыня Саўміну, а не другі сакратар ЦК. Для суцяшэньня Кісялёва забралі ў Маскву, і усё паставілі на сваё месца. Але Кісялёў усё ж асоба, хоць не таго маштабу, як Машэраў, але асоба. А калі неўзабаве пасьля сьмерці Кісялёва з Масквы прыслалі Сьлюнькова, якога ня так даўно не зацьвердзілі нават старшынёй рэспубліканскага Дзяржплану, было ўспрынята як ледзь ці не абраза. Як і варта было чакаць, былыя машэраўцы трапілі ў апалу, а галоўныя дзеючыя асобы таго колішняга незацьверджаньня аказаліся ў ссылцы – старшыня Саўміну Аксёнаў паслом у Польшчы, а другі сакратар ЦК Барташэвіч аж у Паўночнай Карэі, дзе з-за неспрыяльнага геаграфічнага, дый палітычнага клімату цяжка захварэў і памёр у зусім яшчэ маладыя гады. Сьлюнькоў быў чалавек жорсткі, аўтарытарны, аддаваў перавагу не партыйна-палітычным, а прагматычным гаспадарча-распарадчым метадам кіраваньня, было ўражаньне, што ён уяўляе рэспубліку адным вялікім заводам, за што, мусіць, і атрымаў памянёную ўжо мянушку дырэктар ЦК.
Пачынаючы з Панамарэнкі (Патолічаў, Мазураў, Машэраў, дый Кісялёў) першыя асобы рэспублікі былі прыроджанымі лідэрамі, самабытнымі яркімі асобамі. Сьлюнькоў такім ня быў. Ён проста быў дысцыплінаваным выканаўцам, неблагім арганізатарам і, кажучы сёньняшняй фразеялогіяй, кваліфікаваным менеджэрам. Кіраўнікі без лідэрскіх задаткаў выдатна пачуваюць сябе ў стандартных сітуацыях. У нестандартных губляюцца, ня ўмеюць уздымацца над абставінамі, рызыкаваць, браць на сябе ініцыятыву і асабістую адказнасьць. На сумленьні Слюнькова грубейшыя пралікі, перш за ўсё ўтойваньне страшнай праўды ў першыя дні катастрофы на Чарнобыльскай АС, без якіх наступствы і вынікі бяды маглі б быць не такімі цяжкімі. Як дысцыплінаваны выканаўца ён ня мог аслухацца, узяць на сябе адказнасьць, асьмеліцца запярэчыць маскоўскім патронам... Апошняе, мусіць, было належным чынам ацэнена, бо неўзабаве апынуў ў Крамлі поўным членам Палітбюро і стаў курыраваць усю эканамічную палітыку краіны.
Мне яго дык нават шкада. Нейкім неверагодным чынам у ягонай душы ўжываліся бязьлітасная, ледзь ці не садысцкая жорсткасьць да падначаленых яму людзей і мяккая сьветлая лагода, дабрыня, якімі свяціўся ягоны суровы, змрочны твар, як толькі пачынаў стасункі і забавы з унукамі, што я і суседзі маглі назіраць – вялізны непаваротлівы чорны членавоз даволі часта дастаўляў яго ў наш двор на Пуліхава, дзе ў другім пад’езьдзе жыла дачка з зяцем. Другая ягоная дачка была замужам у Маскве за добрым рускім паэтам, беларусам па паходжаньні Пятром Кошалем, які першы больш-менш поўна пераклаў і выдаў у Маскве ледзь ці ня ўсю літаратурную спадчыну Алаізы Цёткі. Маючы зяцем пісьменьніка, Мікалай Мікітавіч, пэўна, проста ня мог ня ставіцца без павагі і ўвагі да творчых людзей і іхняй працы. Пятро працаваў тады ў “Советском писателе”, спрыяў, каб найбольш таленавітае ў беларускай літаратуры патрапляла ў выдавецкія планы, даволі часта наведваўся ў Менск і па службовых справах, і так сабе, наведаць радню, але заўсёды больш часу бавіў у сябрынах з тымі пісьменьнікамі, якія ня мелі звычкі нешта прасіць ці патрабаваць, чым з цесьцем і цешчай. Маскоўскіх унукаў Сьлюнькоў любіў ня менш, чым менскіх, аднак, калі ўсё рухнула, пакінуў раскошныя маскоўскія апартаменты, як і многія маскоўскія беларусы, перабраўся ў Менск, купіў кватэру ў былым так званым андатравым гарадку па Пуліхава, дзе ўжо амаль не засталося ранейшых насельнікаў, якія з карысьцю для сябе скарысталі ўсчаты новымі гаспадарамі жыцьця ажыятаж чаго б там ні каштавала пасяліцца ў дамах, дзе жыла партыйная эліта. Неўзабаве, праўда, даўмелі, што тутэйшы камфорт і пасьля перапланіровак, самага крутога еўрарамонту і блізка ня можа параўняцца з харомамі, што сталі ўзводзіць для тых, у каго куры грошай не клююць, і пацягнуліся да прэстыжнага ўльтракамфорту. Зараз, жывучы ў суседніх дамах, мы сяды-тады бачымся з Мікалаем Мікітавічам – ці то ў чарзе на пошце, дзе, не згаворваючыся, у адзін час плаціць камунальныя паслугі, ці дзе-небудзь на вуліцы ў час ягоных прагулак, на якія пасьля трэцяга інфаркту часта ходзіць у суправаджэньні жонкі, ці ў магазіне, цырульні альбо ля ягонага прыстаўленага да некалькіх іншых гаражу з ліставога жалеза па шляху да аўтобуснага прыпынку па вуліцы Захарава, які надта ж упадабалі аматары графіці, пішуць і крамольна-палітычнае кшталту “пара ўбіраць”, і нейтральнае хэві-металаўскае, і засьведчваюць пралетарскія мацюкі, а ўсё гэта гаспадару даводзіцца змываць, сьціраць, зафарбоўваць. Прыязна паздароўкаемся, звычайна, пастаім-пагамонім, іншы раз правакую яго прыгадваць былое, але часьцей пра сёньняшнія клопаты і праблемы, у ацэнцы якіх ён заўсёды крайне асьцярожны і абачлівы. Гляджу на яго і ня верыцца, што ня так даўно партрэты гэтага чалавека насілі на сьвяточных дэманстрацыях, ад Курыл да Брэста вывешвалі на фасадах адміністратыўных будынкаў, а сам ён помахам рукі вітаў народ з трыбуны Маўзалею. Нехта са старэйшых пазнае яго, пачціва здароўкаецца, альбо абыходзіць ці адварочвае галаву, а бальшыня, здаецца, найперш маладзейшыя, дык і не здагадваюцца – дзядок як дзядок...