- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания 1984 (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
У калiдоры пачулiся яшчэ нечыя, цiшэйшыя крокi. У пакой увайшоў пан Чэрынгтан. Людзi ў чорнай унiформе раптам пачалi паводзiць сябе больш стрымана. Штосьцi ў знешнасцi пана Чэрынгтана змянiлася. Яму на вочы трапiлiся асколкi шклянога прэс-пап'е.
- Прыбярыце гэта, - абрывiста сказаў ён.
Нехта з прысутных выканаў загад. Прастамоўнае лонданскае вымаўленне некуды знiкла - Ўiнстан раптам пазнаў голас, якi ён пачуў незадоўга перад тым з тэлегляда. Пан Чэрынгтан усё яшчэ быў у сваiм старым аксамiтным фрэнчы, але валасы ў яго, раней амаль белыя, цяпер зрабiлiся чорнымi. Не было на iм i акуляраў. Ён кiнуў на Ўiнстана адзiн востры позiрк, нiбы апазнаючы яго асобу, i болей не звяртаў на яго ўвагi. Яго яшчэ можна было пазнаць, але гэта быў ужо зусiм iншы чалавек. Ён пазграбнеў i здаваўся вышэйшым. У твары адбылiся вельмi дробныя змены, але ён стаў зусiм iншы. Чорныя бровы парадзелi, зморшчыны знiклi, усе лiнii твару неяк перамянiлiся, нават нос здаваўся цяпер карацейшым. Гэта быў насцярожаны халодны твар чалавека гадоў трыццацi пяцi. Ўiнстан падумаў, што ўпершыню ў жыццi ён дакладна ведаў: перад iм стаiць супрацоўнiк Палiцыi Думак.
Частка трэцяя
1
Ён не ведаў, дзе ён. Можна было здагадвацца, што ён быў у Мiнiстэрстве Любовi, але праверыць гэта не было як.
Ён знаходзiўся ў камеры без вокнаў, з высокай столлю, са сценамi з блiскучае белае кафлi. Схаваныя лямпы залiвалi яе халодным святлом, аднекуль чулася нiзкае няспыннае гудзенне, звязанае, як меркаваў Ўiнстан, з падачай паветра. Вузкая, толькi каб сесцi, лава цягнулася ўздоўж сцен i перарывалася толькi дзвярыма i, ля сцяны, што насупраць дзвярэй, унiтазам без драўлянага седала. У камеры былi чатыры тэлегляды, па адным на кожнай сцяне.
Ён адчуваў глухi боль у жываце. Жывот пачаў балець з таго моманту, як яны запхнулi яго ў закрыты фургон i некуды павезлi. А яшчэ яго мучыў голад, нейкi агiдны, угрызлiвы голад. З таго часу, як ён еў, прайшло ўжо, мабыць, дваццаць чатыры гадзiны, а можа, i трыццаць шэсць. Ён усё яшчэ не ведаў i, вiдаць, нiколi ўжо не даведаецца, калi яго арыштавалi, - ранiцай або вечарам. З таго часу, як ён быў арыштаваны, яго не кармiлi.
Ён сядзеў цiха, як толькi мог, на вузкай лаве, склаўшы рукi на каленях. Ён ужо навучыўся сядзець цiха. Калi зрабiць нечаканы рух, яны закрычаць з тэлегляда. Але голад рабiўся ўсё больш нясцерпны. Больш за ўсё ён марыў цяпер пра лустачку хлеба. Ён падумаў, што ў кiшэнi камбiнезона павiнна быць трохi хлебных крыхотак. Магчыма нават - ён падумаў так, бо час ад часу здавалася, быццам нешта ўпiнаецца ў сцягно, - што там быў ладны акрайчык. Урэшце спакуса праверыць перасiлiла ягоны страх. Ён засунуў руку ў кiшэню.
- Смiт! - закрычаў голас з тэлегляда. - 6079 Смiт У.! Рукi прэч з кiшэняў! Забараняецца засоўваць рукi ў кiшэнi ў камеры!
Ён зноў цiхенька сеў i склаў рукi на каленях. Перш чым трапiць сюды, ён прабыў нейкi час у iншым месцы - гэта была звычайная турма або проста часовая арыштоўня, куды патрулi завозiлi затрыманых. Ён не ведаў, колькi часу ён там прабыў, але некалькi гадзiн то пэўна. Без гадзiннiка i без дзённага святла вельмi цяжка было вымераць час. Гэта было тлумнае смуроднае памяшканне. Яны кiнулi яго ў камеру, падобную да той, у якой ён быў цяпер, але агiдна брудную i ўвесь час запоўненую дзесяццю-пятнаццаццю чалавекамi. Большасць з iх былi простыя крымiнальнiкi, але было сярод iх i некалькi палiтычных зняволеных. Ён цiхенька сядзеў, прыцiснуўшыся да сцяны, штурханы бруднымi целамi, занадта засяроджаны на сваiм страху i на болю ў жываце, каб зважаць на тое, што адбываецца навокал, i, аднак, яму кiнулася ў вочы дзiўная рознiца ў паводзiнах памiж сябрамi Партыi i астатнiмi зняволенымi. Партыйцы былi заўсёды маўклiвыя i напалоханыя, а звычайным крымiнальнiкам, здавалася, было на ўсё напляваць. Яны лаялiся на ахоўнiкаў, зацята супрацiўлялiся, калi тыя спрабавалi канфiскаваць iх рэчы, пiсалi непрыстойнасцi на падлозе, елi кантрабандную ежу, якую яны выцягвалi з таемных схованак у вопратцы, i нават заглушалi сваiмi крыкамi тэлегляд, калi той спрабаваў навесцi парадак. З другога боку, здавалася, што некаторыя з iх былi ў добрых адносiнах з ахоўнiкамi, звалi iх па iменi i спрабавалi выцыганiць у iх цыгарэты праз вочка ў дзвярах. Дый ахоўнiкi таксама ставiлiся да крымiнальнiкаў з нейкай спагаднасцю, нават калi мусiлi абыходзiцца з iмi сурова. У камеры шмат гаварылася пра лагеры прымусовай працы, у якiя, як меркавалася, мелi выслаць большасць зняволеных. Як з гэтых размоў, дык у лагерах было "нiшто сабе", калi маеш добрае знаёмства i трохi клёку ў галаве. Там буяла хабарнiцтва, фаварытызм i вымаганне ўсiх гатункаў, там iснавала мужаложства i прастытуцыя, там нават падпольна гналi спiрт з бульбы. Важныя пасады там давяралiся толькi крымiнальнiкам, асаблiва рабаўнiкам i забойцам, якiя складалi нешта накшталт арыстакратыi. Усю брудную працу рабiлi палiтычныя.
Насельнiкi камеры ўвесь час мянялiся, няспыннай чарадою то заводзiлi, то выводзiлi самых розных вязняў: гандляроў наркотыкамi, зладзеяў, бандытаў, спекулянтаў, прапойцаў, прастытутак. Некаторыя п'яныя гэтак буянiлi, што iншыя вязнi мусiлi разам iх супакойваць. Вялiзную кабецiшчу гадоў шэсцьдзесят з вялiкiмi адвiслымi грудзьмi i рэдкiмi пасмамi сiвых валасоў, павыдзiраных у бойках, уцягнулi ў камеру чатыры ахоўнiкi, хоць яна i ўпiралася, нема гарлаючы i таўхаючы iх нагамi. Яны сцягнулi з яе боты, якiмi яна спрабавала iх убрыкнуць, i звалiлi яе акурат на каленi Ўiнстану, ледзь не паламаўшы яму сцегнавыя косцi. Яна падхапiлася i закрычала iм наўздагон: "Сраныя выблядкi!" Пасля, заўважыўшы, што сядзiць на нечым нетрывалым, яна з'ехала з Ўiнстанавых каленяў на лаву.
- Прабачай, каханенькi, - сказала яна. - Я на цябе не села б, каб гэтыя засранцы не пасадзiлi. Не ведаюць, як з жанчынай абыходзiцца, цi што? - яна памаўчала, пачухала грудзi i адрыгнула. - Прабачай, - сказала яна, - мне трохi няможацца.
Яна нахiлiлася наперад, i яе званiтавала на падлогу.
- Во так лепей, - сказала яна, адхiлiўшыся назад i заплюшчыўшы вочы. Нiколi не трымай у сабе, во што я кажу. Рыгай, пакуль цёпленькае.
Яна ачомалася, павярнулася, каб яшчэ раз паглядзець на Ўiнстана, i, здаецца, адразу яго ўпадабала. Сваёй вялiзнай рукою яна абняла яго i прытулiла да сябе, дыхаючы яму ў твар пiвам i ванiтамi.
- Як цябе завуць, каханенькi? - спыталася яна.
- Смiт, - адказаў Ўiнстан.
- Смiт? - здзiвiлася жанчына. - Во смешна. Маё прозвiшча таксама Смiт. А што, - дадала яна расчулена, - я магла б быць тваёй мацi!
"Яна магла б быць маёй мацi", - падумаў Ўiнстан. Узрост i знешнасць падыходзiлi, i было цалкам верагодна, што людзi мянялiся, адбыўшы дваццаць гадоў у лагеры прымусовай працы.
Больш нiхто з iм не гаварыў. Было дзiўна, што крымiнальнiкi не звярталi нiякай увагi на зняволеных партыйцаў. "Палiты", - называлi яны iх з абыякавай знявагай. Зняволеныя сябры Партыi, здавалася, страшна баялiся з некiм загаварыць, асаблiва ж адзiн з адным. Толькi аднойчы, калi два сябры Партыi, дзве жанчыны, апынулiся побач на лаве, прыцiснутыя ў цясноце адна да адной, Ўiнстан расчуў у гамане галасоў некалькi паспешлiва прашаптаных словаў, сярод якiх ён здолеў разабраць нешта накшталт "пакой сто адзiн", але не зразумеў, што гэта значыць.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});