- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Шануй імя сваё - Валянцін Блакіт
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Але куды яны падзенуць Кунцэвіча? Зараз, калі ўсё рашылася, не было ні злосці, ні крыўды на Кунцэвіча, хоць сваімі вечнымі кепікамі і здзекамі ён сапсаваў нямала яму крыві. Яму было нават трохі шкада старога. Канечне, Кунцэвіч — мужык не дурны. Каб быў дурны — не пратрымаўся б столькі ля руля. Праўда, пераседзеў сваё, ой пераседзеў! Зараз ад яго за вярсту патрыярхальшчынай пахне. Няўцям яму, наколькі смешны са сваімі пропаведзямі аб любові да зямлі. Жалезам трэба вытраўляць любоў да зямлі, за якую ён агітуе. Іншая любоў зараз патрэбна — дзелавая, рацыянальная, без рознага слінцяйства і сантыментаў. Што такое зямля? Сродак вытворчасці, як станок, канвеерная лінія — і не болей. Усё астатняе — пустыя забабоны. Трэсці, жалезам прасаваць, вырваць усё, што можна,— во якая любоў да зямлі павінна быць сёння! Гэтага Кунцэвічу ніколі не спасцігнуць...
А ўсё ж, куды падзенуць яго? Пэўна, пакінуць брыгадзірам. Не хацелася б. Які з яго брыгадзір? Сёння і брыгадзіру патрэбна вышэйшая адукацыя. Сёння брыгада — гэта ўчарашні калгас, і брыгаду ўзначальваць павінен спецыяліст вышэйшай кваліфікацыі. I наогул, непажадана, каб Кунцэвіч заставаўся ў калгасе. Будзе вечна звягаваць: гэта не так, тое не гэтак — такая ўжо натура. Трэба ўстаць на дыбкі: нізашто! Хай падшукаюць дзе работу экс-старшыні — на тое яны райком. Дзе-небудзь у сельсавеце ці якой раённай канторы, напрыклад...
Але з чаго пачынаць? Вядома, з агляду, са знаёмства з далучаным калгасам, з прыёму дакументацыі, рахункаў у банку, з кадравых перастановак. Першае — да пачатку сяўбы пазамяняць Кунцэвічавых брыгадзіраў, узбуйніць брыгады. Галоўнае — пад рэарганізацыю парассоўваць як мага далей мясцовых. Гэта — прынцып. Надта ж моцна сядзіць у мясцовых патрыярхальшчына, нават інстытут ці акадэмія не здольныя вытравіць яе да канца. Апроч усяго у мясцовых, звычайна, процьма розных сваякоў, сяброў...
А раптам не будзе ніякага аб’яднанпя? Не-е, канечне ніякага «раптам» быць не можа. Бюро не стане адменьваць сваё рашэнне...
Працвярэзлівая думка кальнула і знікла, выклікаўшы ледзь-ледзь прыкметную цьмяную трывогу. Ён лёгка прыдушыў гэтую трывогу і зноў ухапіўся за ранейшыя думкі.
Закончыць сяўбу — і будаваць, будаваць, будаваць! У першую чаргу, вядома, комплекс. 3 комплексам асаблівых праблем не будзе — ёсць праектная дакументацыя, падрадчык, праўда, сёе-тое трэба будзе перарабіць па ходу... Выбіць жыллё — во дзе задача! Хоць бы адзін пяцідзесяцікватэрны дом для пачатку! Во як дом патрэбны, да зарэзу! Давядзецца паездзіць-паклянчыць, быць таго не можа, каб пад комплекс, пад арганізацыйную перабудову не «выплакаў»! Па-першае, трэба некуды сяліць спецыялістаў, па-другое, паплакаць, што людзі ў далучаным калгасе не хочуць жыць па-старому, даймаюць, бяруць за горла: давай новае, сучаснае жыллё. Гэта добрая зачэпка, добры козыр. Выбіць ліміты і паціху, без рэкламы, каб не пашкодзілі, брацца за Кунцэвічавы вёсачкі. Іх аж дзевяць, здаецца. У прынцыпе, каб рашыць праблему, спатрэбіцца пяць-шэсць добрых дамоў, пасля чаго Піліпавічьі стануць ладным гарадком, па ўмовах жыцця нават райцэнтру ўтруць нос. Ды што райцэнтр! Там нават цяпер няма такога Палаца культуры, як у Піліпавічах. А гандлёвы цэнтр! Райунівермаг — канюшня ў параўнанні з ім. Во што значыць Піліпавічы! Во што значыць сучасны гаспадар, Сурміла! А што яшчэ будзе! Адзін Сурміла бачыць, што будзе... Варта, мусіць, паставіць пытанне, каб замянілі назву. Што значыць Піліпавічы? Не гучыць. Сучаснаму пасёлку патрэбна і сучасная назва. Напрыклад,Сонечны, Светлы, Першамайск, Ясная Паляна ці яшчэ нешта новае, сугучнае часу, такое, каб ад мінулага, ад патрыярхальшчыны ні следу, ні назвы не засталося.
Шкада, што Забор’я не чэпіш — пакуль што перспектыўная веска. Гэта мы паглядзім яшчэ, якая яна перспектыўная... Во так заўсёды: не думаюць. Каб хто паварушыў мазгамі, то, канечне, угледзеў бы, якая перспектыва ў гэтага Забор’я. Адбухалі такі Палац культуры, такую школу, а цяпер расхлёбвайся Сурміла, што рабіць з імі. Гадоў з дзесяць, калі не болей, будуць як бяльмо на вачах. Што ж, хай дагнівае, дажывае пакуль што гэтае Забор’е, калі ўжо так сталася. Трэба, не марудзячы, дамагчыся, каб выкрэслілі з ліку перспектыўных. I ніякага новага будаўніцтва, ніводнай дошкі на рамонт — хай прывыкаюць: позна ці рана, а давядзецца перабірацца ў цэнтр. Гэта — няўмольнае патрабаванне часу.
Ну, а за розныя там Петрачкі, Агароднікі, Навасёлкі, Цімкавічы, Грынькі трэба брацца неадкладна... Канечне, усяго давядзецца пабачыць — балюча гэта ўспрымаюць, асабліва старыя, але мэта апраўдвае сродкі. I што за людзі: ніяк не хочуць зразумець, што гэта робіцца для іх жа карысці. Проста нейкае дзікунства. Летась Гліняны ссялялі. У кватэры з усімі камунальнымі выгодамі, а яны ў плач, ледзь не пад бульдозер кладуцца. Скаргамі закідалі... Ну, дзіва-дзіўнае: іх за вушы цягнеш да святла, да культуры, да новага быту, новага жыцця, а яны зубамі чапляюцца за старое, за свае ідыёцкія традыцыі. Бачыце, яны не ўяўляюць сабе жыцця без каровы, свіней, курэй, саду, агарода, ім шкада наседжаных сядзіб, іх нават могільнік утрымлівае... Прывыклі сядзець у гразі...
Нічо-ога, як пазакрываеш магазіны, пачатковыя школкі, паабразаеш электрычнасць, радыё, перастанеш завозіць газавыя балоны — памалу робяцца згаворлівымі. А што рабіць? 3 дзікунствам апраўдана змагацца і варварскімі метадамі, як Пётр Першы. Абы гэта было для прагрэсу. Толькі слінцявыя інтэлігенцікі, накшталт Антоненкі, гундосяць пра нейкі векавы побыт, нейкую сялянскую псіхалогію, намагаюцца ставіць палкі ў калёсы. Ламаць рашуча і беспаваротна, трэба гэтую псіхалогію, бо яна ўласніцкая, цемрашальская, патрыярхальная. А той, хто ставіць палкі ў колы прагрэсу, заўсёды трапляе пад колы гісторыі...
Гэты дарожны роздум наводзіў на думку, хай сабе і не зусім сціплую, але ў прынцыпе правільную: а ўсё ж я празорлівы, з маштабам палітык. Бадай, ніколі яшчэ ён не падабаўся сам сабе так, як у гэты момант. I стала наплываць нейкая ўзнёслая ўзрушанасць, не зусім асэнсаваная радасць, і гэтай амаль апантанай няяснай радасці было цесна ў душы, карцела, свярбела падзяліцца з кім-небудзь. Але побач быў толькі шафёр. I неўзабаве гэтая радасць стала памалу перагараць, аднекуль выплываў лёгкі смутак, дакор невядома каму. Усплывала непрыемнае пачуццё нейкай няпоўнасці жыцця, халоднай адзіноты, мо нават уласнай непаўнацэннасці. Гэтага пачуцця ён заўсёды баяўся. Мо загаварыць з шафёрам? Пра што гаварыць з шафёрам? Хоць бы пра тое, што скора давядзецца калясіць не толькі піліпавіцкія, а і заборскія дарогі. Пэўна, парадуецца. Во і тэма для гаворкі... I чаму б, на самай справе, не пагаварыць па-людску, у рэшце рэшт, сказаць добрае слова чалавеку, якому два гады, па-сутнасці, сваё жыццё давяраеш, а пра яго, апроч імя, нічога не ведаеш? Ужо раскрыў рот, каб нешта сказаць, але ў самую апошнюю хвіліну стрымаўся, падумаўшы з прыкрасцю: знайшоў перад кім адкрываць душу! Глянуў скоса, ці выпадкам не заўважыў шафёр, пераканаўшыся, што не заўважыў, надаў сабе саліднасці, па-ранейшаму сядзеу строгі, насуплены...
Але неўзабаве гэтая насупленая саліднасць, бы напятая маска, стала дакучаць, душыць, рабіцца невыноснаи. Каб неяк адкараскацца ад гэтага непрыемнага пачуцця, не без зларадства ўявіў, які будзе твар у Лазовіка... Задаволена ўсміхнуўся... I стаў думаць, што з такой нагоды не грэх будзе прапусціць добрую чарку. Запрасіць для кампаніі каго з начальства. Напрыклад, таго ж Лазовіка, ды паназіраць, які ён будзе. А гэта было б здорава паназіраць пры чарцы за Лазовікам! Не пойдзе, канечне, Лазовік. Святым прыкідваецца. Ведаем такіх святых!
Даўно, вельмі даўно жыла ў ім антыпатыя да Лазовіка. 3-за чаго — і сам толкам не ведаў, дакладней, не адважваўся прызнацца нават самому сабе. Тры гады назад было зроблена ўсё, каб заняць месца начальніка райсельгасупраўлення, па раёне пайшлі пагалоскі, усё было на мазі, аднак у самы апошні момант Радзевіч, казалі, завагаўся, потым заўпарціўся і, у рэшце рэшт, выбраў Лазовіка. Лазовік, вядома, тут ні пры чым — не па сваёй віне ён пераступіў дарогу, але ўсё роўна нейкая не падуладная розуму непрыязнасць да Лазовіка назаўсёды засела ў душы.
А мо запрасіць у рэстаран самога Радзевіча, заадно — старшыню райвыканкома? Далікатненька прыкінуцца смяртэльна пакрыўджаным: маўляў, грэбуеце, ніколі разам не паабедалі... Мо якраз і згодзяцца... Хоць, наўрад: у райцэнтры хадзіць у рэстаран ім не з рукі... Ды, чаго добрага, і зразумець могуць няправільна... А ўсё ж, калі будзе адпаведны настрой і спрыяльныя абставіны, чаму б і не запрасіць? Ісці ці не ісці — іх справа, а за прапанову нікога не б’юць. А калі не пойдуць, то мо і лепей. 3 начальствам выпіваць — што балансаваць на канаце. Але ж не сядзець у такі дзень аднаму ды казаць сам сабе: будзь здароў, Аляксандр Уладзіміравіч! Мо завітаць... Не-е, туды шляхі-дарожкі даўно адрэзаны, быллём-палыном параслі... А што застаецца? Шукаць якога выпадковага гуляку-сабутэльніка... Во дажыўся: і радасць падзяліць, і выпіць ад душы няма з кім...