- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Планета прывiдаў (на белорусском языке) - Сергей Давидович
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Зямляне, баючыся перарваць распавядальны маналог свайго сябра, у знак згоды моўчкi кiўнулi галовамi.
- Дык вось, - працягваў Алесь, - мы - не людзi. Мы зусiм не людзi!
- Як не людзi?! - у адзiн голас усклiкнулi зямляне, забыўшыся на неперарыванне маналога. - А хто ж вы?!.
- Мы? - горка ўсмiхнуўся Алесь. - Мы - душы людзей, якiх даўно няма ў жывых. Так даўно, што нiхто з нас не памятае, калi мы пакiнулi смяротнае сваё цела i ператварылiся ў мiраж, прывiд, паветра...
Гаспадар падскальнага пакоя памаўчаў, назiраючы, як у яго новых сяброў шырока раскрылiся раты i палезлi на лоб вочы. Убачыўшы, што зямляне нiбы ператварылiся ў камень, спытаўся:
- Цяпер вам зразумела, чаму ваша зброя нiкога не забiла, нават не паранiла? Душа - бессмяротная! Яе забiць немагчыма!
- Што?! Тут, на планеце Аскал, адны душы?! Душы, якiя размаўляюць, нешта робяць, нават страляюць?!
- О-о! Гэта доўгая гiсторыя, - сумна працягваў Алесь. - Але раз ужо я пачаў распавядаць, неабходна давесцi да канца маю споведзь, iнакш у вас будзе больш пытанняў, чым адказаў на iх.
Сухiн i Iсаеў не варухнулiся, быццам самi зрабiлiся аднымi з тых, хто насяляе гэту незвычайную планету.
Алесь працягваў:
- Шмат чаго я i мы ўсе тут не памятаем. Прайшло нямала стагоддзяў з дня нашага пакарання. Няма горшых пакутаў, чым вечны роспач i мiтусенне душы, бо i ў душы павiнна быць сваё ўмiратварэнне i ўладкаванне. Вам гэтага не зразумець...
- Чаму?.. - каб не маўчаць, абстрактна спытаў Iсаеў.
А Алесь распавядаў далей:
- Трагедыя яшчэ i ў тым, што не ўсе прагнуць успакаення i ўмiратварэння. Напрыклад, тыя, хто сёння пры ўладзе, з усiх сiл стараюцца замiтусiць, забаламуцiць усiх, бо ў гэтым яны знаходзяць свае iснаванне.
- А хто пакараў вас? - цiха пацiкавiўся Iван.
- Пакараць цэлы народ такiм чынам здольны толькi той, пра каго мы, у свой час, забылiся, ад каго адвярнулiся... Але думаю, што пакаранне пачалося з нас самiх. Мы самi сябе пакаралi... Калiсьцi, шмат вякоў назад, мы, людзi адной нацыi, адной дзяржавы, наперакор усяму свету пайшлi не ўперад, а, патаптаўшыся на месцы, накiравалiся назад. Кiнуўшы пад ногi здабыткi продкаў, збэсцiўшы сваю гiсторыю, сваё мiнулае, мы, неяк непрыкметна для сябе, забылiся - хто мы! Забылiся пры жыццi! Ля могiлак бацькоў! На святой сваёй зямлi! Мы замуцiлi, забрудзiлi свае вытокi, мы павысушвалi свае каранi!
Такое, як аказалася пазней, не праходзiць бясследна, не даруецца. Забыўшыся, хто мы, - мы павярнулi вочы ў бок штучных цэннасцяў, мы смяялiся над такiмi паняццямi, як духоўнасць, душа, мы, па сутнасцi, адмовiлiся ад душы, прадалi яе тагачасным заклiкам i заклiнанням шаманскай, чужой iдэалогii.
Чалавек без душы - горш iржавага робата, ён, калi што i робiць, - робiць бяздумна, зацюкана, нятворча. А калi дадаць да гэтага, што бяздушны чалавек робiць яшчэ i пад вечным страхам, - можна сабе ўявiць, да якога заняпаду мы дайшлi. Нас апанавалi хваробы, катастрофы, голад, жорсткасць. Нас пачалi касiць эпiдэмii, мор. Мы дэградыравалi i знiклi...
Iсаеў i Сухiн ад жаху не маглi варухнуцца. Iван, прыйшоўшы ў сябе, ледзь чутна спытаўся:
- Ну а яны, тагачасныя вашы кiраўнiкi, няўжо не разумелi, што быць творцам можа толькi свабодны, разняволены чалавек, пазбаўлены страху?
- Яны-то, магчыма, i ведалi гэта, але разумелi i тое, што свядомы, свабодны, творчы i забяспечаны чалавек будзе пазбаўлены залежнасцi ад уладаў i нiколi не сагне каленяў перад дыктатам.
Iсаеў таксама пацiкавiўся:
- Няўжо ўсе падпарадкоўвалiся гэтай несправядлiвасцi? А iнтэлiгенцыя? А творчыя людзi?
- Былi такiя, хто не забыўся пра свае каранi, але яны забылiся пра другое. Забылiся, што трэба адкiнуць уласныя амбiцыi i ратаваць сваю бацькаўшчыну. Яны грызлiся памiж сабой за нейкiя прэмii, за права ўзначальваць самiх сябе - за дробязi, не заўважаючы галоўнае. Гэта нагадвала дзяцей, якiя сквапна вытрасаюць кiшэнi сваёй памiраючай мацi i радуюцца - хто болей знайшоў медзякоў...
- А сюды?! Як трапiлi вы сюды?! Дзе - Зямля! Дзе - Аскал!
- Душа, як i думка, здольна перамяшчацца ў прасторы iмгненна. Варта толькi некаму пажадаць - i душа пераселiцца ў самую недасягаемую далеч... што i здарылася з намi.
- I хто пажадаў такое? Не вы ж самi? - спрабаваў удакладнiць Iван.
- Гэта ва ўладзе толькi Бога! Ён, назiраючы за нашым духоўным i фiзiчным выраджэннем, рашыў, што мы не дастойныя той зямлi, ад якой адвярнулiся, i выбраў самую далёкую планету, куды i перасялiў нашы душы-прывiды. Гасподзь,у пакаранне, захаваў пры нас усю нашу тагачасную недарэчнасць i перанёс яе сюды.
- А падрабязней, што гэта за недарэчнасць? - спытаўся Iсаеў.
- Вы не бачылi нашу беднасць, якую мы працягваем ухваляць як нейкае эканамiчнае дасягненне! Вы не бачылi нашы чэргi! Вы не спрабавалi пакаштаваць нашу каўбасу, ад якой сабакi дохнуць! Вы i не ўяўляеце нашу зашоранасць i даверлiвасць! У нас тут пастаянныя сходы, галасаваннi, рэферэндумы! Мы змагаемся за пераходны сцяг, за ганаровы вымпел, за грамату! Мы робiм выгляд, што прымаем законы, а правiць сiла беззаконня! З намi - нашы хваробы: i фiзiчныя, i маральна-псiхалагiчныя! Мы калiсьцi сваю годнасць, мову, духоўнасць i душу прамянялi на ўсё гэта. Забыўшыся, хто мы, - мы не маем мiнулага, з намi толькi наша вечнае сучаснае - нашы пакуты...
Распавядальнiк сцiх i апусцiў галаву. Было вiдаць, што кожнае слова аддавалася яму болем.
- А мова? Што ў вас за мова такая? Я не бачу ёй лагiчнага тлумачэння, асцярожна загаварыў Iван. - Вы i гэта мова - штосьцi ненатуральнае, супярэчлiвае, iншароднае...
Алесь не адказаў i яшчэ нiжэй апусцiў галаву. Iван зразумеў, што гэта, магчыма, самы вялiкi грэх кожнай сумленнай пераселенай душы.
- А дзе выйсце? - занепакоена спытаўся Iсаеў. - Чым вам можна дапамагчы?
Алесь горка ўсмiхнуўся:
- Дзе выйсце?.. А выйсце, здавалася б, вельмi простае: тая душа, якая ўспомнiць, дзе пачатак яе роду, якая атулiць сябе адвергнутымi святынямi, якая шчыра пакаецца перад сабой i Богам, тая душа зробiцца нябачнай i знойдзе ўпакаенне на зямлi сваiх продкаў - i мучэннi скончацца...
- Няўжо так складана ўспомнiць сваё мiнулае i пазбавiцца ад пакутаў? - не вытрымаў Iсаеў.
- Каб гэта было так проста, большасць даўно б перасялiлася ў вечную благадаць. Нават душы тых, хто калiсьцi збiраўся выратаваць нацыю ад слепаты, працягваюць i тут дзялiць прэмii i званнi, не жадаюць саступiць лiдэрства адраджэнства свайму паплечнiку. Душы толькi тых нямногiх, хто ў свой час не раздваiўся, не зламаўся, пакояцца на адвечнай Радзiме ў згодзе з Богам i сабой.
- Мы не гiсторыкi, - вiнавата прызнаўся Iван, - тут патрэбны спецыялiст у сваёй галiне. Абяцаем, што, вярнуўшыся на Зямлю, дакапаемся да вашага роду-племенi i неяк перададзiм вам...
- О не! Гэта не дапаможа! Мы павiнны самi цi ўратавацца, цi працягваць вечныя пакуты... Толькi самi...
Далей гаворка не складвалася. Усе разумелi, што пасля галоўнага i балючага распытваць сёння пра iншыя дробязi было б нетактоўным.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});