- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания 1984 (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Ён не памятаў, цi яго допыты нечым скончылiся. Была проста нейкая цемра, а пасля камера або пакой, у якiм ён цяпер знаходзiўся, паступова матэрыялiзавалася вакол яго. Ён ляжаў пластом на спiне, няздольны рухацца, ва ўсiх важных частках ягонае цела было прымацавана да ложка. Нават патылiца была неяк зацiснута. О'Браэн глядзеў на яго зверху ўнiз паважна i трохi смутна. Твар яго, бачаны знiзу, здаваўся грубым i стомленым, з мяшкамi пад вачмi i зморшчынамi ад носа да падбародка. Ён быў старэйшы, чым здавалася Ўiнстану; яму было гадоў сорак восем цi пяцьдзесят. Пад рукою ў яго была нейкая прылада са шкалой i рычагом зверху.
- Я казаў вам, - сказаў О'Браэн, - што калi мы i сустрэнемся яшчэ, дык толькi тут.
- Так, - адказаў Ўiнстан.
Зусiм нечакана, калi не лiчыць лёгкага руху рукi О'Браэна, хваля болю напоўнiла яго цела. Гэта быў страшэнны боль, бо ён не ведаў, што адбылося, адчуваў толькi, што яму нанеслi нейкую смяротную рану. Ён не ведаў, цi сапраўды яму нешта знявечылi, цi гэта быў толькi вынiк уздзеяння электрычнасцi, але ўсё цела ягонае нiбы вывернулася навыварат, усе суставы павольна разрывалiся. I хоць у яго на лбе выступiў пот ад болю, найгоршым, аднак, быў страх, што яго хрыбет зараз з хрустам разламаецца. Ён дрыжаў усiм целам i цяжка дыхаў праз нос, спрабуючы маўчаць як мага долей.
- Вы баiцёся, - сказаў О'Браэн, паглядзеўшы яму ў твар, - што зараз у вас нешта зламаецца. Асаблiва вы баiцёся за ваш хрыбет. Вы яскрава сабе ўяўляеце, як разрываюцца пазванкi i хрыбтовая вадкасць вылiваецца вонкi. Вы ж пра гэта думаеце, праўда, Ўiнстан?
Ўiнстан не адказаў. О'Браэн пацягнуў рычаг назад. Хваля болю сунялася гэтак жа хутка, як i ўзнiкла.
- Гэта было сорак, - сказаў О'Браэн. - Бачыце, лiчбы на шкале iдуць да ста. Запомнiце, калi ласка, на ўвесь час нашай размовы, што я магу спрычынiць вам боль у любую хвiлiну i з любою сiлай. Калi вы будзеце манiць, або паспрабуеце неяк ухiлiцца, або проста будзеце дурнейшы, чым вы ёсць, вы адразу закрычыце ад болю. Зразумелi?
- Так, - адказаў Ўiнстан.
О'Браэн палагаднеў. Ён старанна паправiў акуляры i зрабiў пару крокаў сюды i туды. Калi ён гаварыў, голас ягоны гучаў мякка i цярплiва. Ён быў падобны да доктара, настаўнiка i нават святара, якi хоча растлумачыць i пераканаць, а не пакараць.
- Я гэтак клапачуся пра вас, Ўiнстан, - сказаў ён, - бо вы вартыя клопату. Вы цудоўна ведаеце, што з вамi. Вы ведалi гэта на працягу гадоў, i ўсе гэтыя гады вы змагалiся супраць гэтага ведання. Ваш розум не ў парадку. У вас пашкоджана памяць. Вы няздольныя памятаць пра рэальныя падзеi, i ў той самы час вы пераконваеце сябе, што памятаеце пра тое, чаго нiколi не было. На шчасце, гэта можна вылечыць. Вы нiколi не лячылiся, бо не хацелi. Вы не былi гатовыя зрабiць невялiчкае намаганне волi. Нават цяпер, я бачу, вы чапляецеся за сваю хваробу, думаючы, што яна ўяўляе сабой маральную вартасць. Ну, вось вам прыклад. З якой краiнай у дадзены момант ваюе Акiянiя?
- Калi мяне арыштавалi, Акiянiя ваявала з Усходазiяй.
- З Усходазiяй. Добра. I Акiянiя заўсёды ваявала з Усходазiяй, праўда?
Ўiнстан уздыхнуў. Ён раскрыў рот, каб сказаць, i не сказаў. Ён не мог адвесцi вачэй ад шкалы з лiчбамi.
- Калi ласка, праўду, Ўiнстан. Вашу праўду. Скажыце мне, што вы памятаеце.
- Я памятаю, што яшчэ толькi за тыдзень перад тым, як мяне арыштавалi, мы ваявалi зусiм не з Усходазiяй. Мы былi саюзнiкамi з iмi. Вайна была з Эўразiяй. Яна цягнулася чатыры гады. А перад тым...
О'Браэн знакам рукi спынiў яго.
- Яшчэ адзiн прыклад, - сказаў ён. - Некалькi гадоў таму ў вас была вельмi небяспечная манiя. Вам здавалася, што тры чалавекi, тры колiшнiя сябры Партыi Джоўнз, Эрансан i Радэрфорд - людзi, пакараныя за здраду i сабатаж пасля найпадрабязнейшых прызнанняў, - не былi вiнаватыя ў злачынствах, у якiх iх вiнавацiлi. Вам здавалася, што вы бачылi неаспрэчны дакументальны доказ таго, што iх прызнаннi былi несапраўдныя. Вы бачылi ў галюцынацыi нейкi фотаздымак. Вам здавалася, што вы i сапраўды трымалi яго ў руках. Здымак быў прыблiзна такi.
Мiж пальцаў О'Браэна а'явiлася выцягнутая газетная выцiнка. Нейкiх пяць секунд яна была ў полi зроку Ўiнстана. Гэта быў фотаздымак, i ў яго аўтэнтычнасцi не магло быць сумненняў. Гэта быў той фотаздымак. Гэта быў яшчэ адзiн асобнiк фатаграфii Джоўнза, Эрансана i Радэрфорда на партыйным мерапрыемстве ў Ню-Ёрку, на якую ён натрапiў выпадкова адзiнаццаць гадоў таму i якую ён адразу знiшчыў. Толькi нейкi момант яна была перад яго вачыма i пасля зноў знiкла. Але ён яе бачыў, без сумнення, ён яе бачыў! Ён зрабiў адчайдушнае намаганне вызвалiць верхнюю палову свайго цела. Але было немагчыма зварухнуцца хоць на сантыметр у любы бок. На хвiлiну ён нават забыўся пра шкалу. Ён хацеў аднаго - зноў трымаць у руках тую фатаграфiю цi хоць бы зноў яе пабачыць.
- Яна iснуе! - закрычаў ён.
- Не, - сказаў О'Браэн.
Ён прайшоў праз увесь пакой да процiлеглай сцяны. Там была дзiра памяцi. О'Браэн падняў кратку. Маленькую палоску паперы незаўважна падхапiў паток цёплага паветра, i яна знiкла ў водблiсках полымя. О'Браэн павярнуўся да Ўiнстана.
- Попел, - сказаў ён. - Попел, у якiм ужо нiчога не распазнаеш. Пыл. Яна не iснуе. Яна нiколi не iснавала.
- Але ж яна iснавала! Яна iснуе! Яна iснуе ў памяцi. Я памятаю яе. Вы памятаеце яе.
- Я не памятаю яе, - сказаў О'Браэн.
У Ўiнстана абарвалася сэрца. Гэта было двухдумства. Ён адчуў смяротную бездапаможнасць. Калi б ён мог быць упэўнены, што О'Браэн хлусiць, было б яшчэ не страшна. Але было цалкам магчыма, што О'Браэн i сапраўды забыўся пра фатаграфiю. А калi так, дык цяпер ён мусiў забыцца пра адмаўленне, што ён яе памятае, i ўрэшце забыцца пра сам акт забыцця. Як можна было з усёй пэўнасцю лiчыць, што гэта простае махлярства? Можа, гэты вар'яцкi зрух у свядомасцi i сапраўды быў магчымы - гэтая думка яго дабiла.
О'Браэн у роздуме глядзеў на яго. Больш чым калi ён быў падобны цяпер на настаўнiка, якi б'ецца над свавольным, але здатным вучнем.
- Ёсць партыйны лозунг, у якiм гаворыцца пра кантроль над мiнуўшчынай, сказаў ён. - Паўтарыце яго, калi ласка.
- "Хто кантралюе мiнуўшчыну - той кантралюе будучыню, хто кантралюе цяпершчыну - той кантралюе мiнуўшчыну", - паслухмяна паўтарыў Ўiнстан.
- "Хто кантралюе цяпершчыну - той кантралюе мiнуўшчыну", - пацвярджаючы, кiваў галавою О'Браэн. - Дык вы думаеце, Ўiнстан, што мiнуўшчына iснуе рэальна?
I зноў Ўiнстана агарнула пачуццё бездапаможнасцi. Ён крадком глянуў на шкалу. Ён не толькi не ведаў, якi адказ - "так" або "не" - вызвалiць яго ад пакуты; ён нават не ведаў, якi адказ ён сам лiчыў слушным.
О'Браэн ледзь заўважна ўсмiхнуўся.
- Вы не метафiзiк, Ўiнстан, - сказаў ён. - Дагэтуль вы нiколi не задумвалiся над тым, што такое iснаванне. Скажу больш дакладна. Цi мiнуўшчына iснуе канкрэтна ў прасторы? Цi ёсць дзе-небудзь месца ў свеце матэрыяльных прадметаў, дзе ўсё яшчэ адбываецца мiнуўшчына?
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});