- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания 1984 (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Вулiца канчалася тупiком. Ўiнстан спынiўся i на колькi секундаў нерашуча задумаўся, не ведаючы, што рабiць. Пасля ён павярнуўся i пайшоў назад. Павярнуўшыся, ён падумаў, што дзяўчына прайшла ўсяго нейкiя тры хвiлiны таму, i калi ён пабяжыць, дык хутка яе дагонiць. Ён мог iсцi за ёй, пакуль яна не зойдзе ў якую-небудзь цiхую мясцiну, а тады разбiць ёй чэрап каменем з бруку. Шкляны прадмет у кiшэнi быў дастаткова цяжкi для гэтага. Але ён адразу адкiнуў гэтую iдэю, бо адна толькi думка пра хоць якое фiзiчнае напружанне была яму нясцерпная. Ён не мог бегчы, ён не мог ударыць. Апроч гэтага, яна была маладая i дужая i напэўна стала б абараняцца. Ён падумаў, што можна было яшчэ паспець у Дом Культуры i застацца там да закрыцця, каб забяспечыць сабе хоць частковае алiбi на вечар. Але i гэта было немагчыма. Iм азалодала смяротная знямога. Ён хацеў толькi дайсцi дадому, сесцi i адпачыць.
Калi ён дабраўся да кватэры, было ўжо за дваццаць другую гадзiну. У дваццаць тры трыццаць адключыцца электрычнасць. Ён пайшоў на кухню i праглынуў амаль поўны кубак джыну "Перамога". Пасля падышоў да стала ў нiшы, сеў i выцягнуў дзённiк з шуфляды. Але разгарнуў яго не адразу. З тэлегляда металiчны жаночы голас вiшчаў патрыятычную песню. Ён так i сядзеў, няўцямна пазiраў на мармуровую вокладку, марна спрабуючы выключыць са свядомасцi гэты голас.
Яны забiралi ўначы, заўсёды ўначы. Лепш за ўсё было забiць сябе, перш чым яны прыйдуць. Без сумнення, некаторыя так i рабiлi. Шмат выпадкаў знiкнення былi ў сапраўднасцi самагубствамi. Але патрэбная была адчайдушная адвага, каб забiць сябе ў гэтым свеце, дзе цалкам немагчыма было дастаць пальную зброю цi хуткадзейную атруту. Ён са здзiўленнем думаў пра бiялагiчную непатрэбнасць болю i страху, пра здрадлiвасць чалавечага цела, якое робiцца слабым менавiта ў той момант, калi ад яго патрабуецца асаблiвае напружанне. Ён прымусiў бы чорнавалосую дзяўчыну замаўчаць, калi б толькi дзейнiчаў дастаткова энергiчна, але менавiта з-за сур'ёзнасцi небяспекi, што пагражала яму, ён страцiў здольнасць дзейнiчаць. Яму прыйшла ў галаву думка, што ў хвiлiны найвялiкшай небяспекi даводзiцца змагацца не з ворагам звонку, а выключна з сваiм целам. Нават цяпер, нягледзячы на джын, глухi нудлiвы боль у жываце рабiў немагчымымi складаныя развагi. I ва ўсiх гераiчных або трагiчных выпадках адбываецца тое самае. На полi бiтвы, у катавальнай камеры, на караблi, што iдзе на дно, тое, за што змагаешся, заўсёды забываецца, а цела цiснецца наперад, пакуль не запаўняе сабой увесь сусвет. I нават тады, калi цела не дранцвее ад страху, калi не даводзiцца крычаць ад болю, жыццё ўсё адно заўсёды застанецца штохвiлiнным змаганнем з голадам цi холадам, бяссоннiцай, сапсаваным страўнiкам або хворым зубам.
Ён разгарнуў дзённiк. Цяпер было вельмi важна што-небудзь запiсаць. Жанчына ў тэлеглядзе завяла новую песню. Яе голас, здавалася, раздзiраў ягоны мозг, як асколак шкла з вострымi краямi. Ён паспрабаваў думаць пра О'Браэна, дзеля якога, якому ён пiсаў свой дзённiк, але замест гэтага пачаў уяўляць сабе тое, што адбудзецца з iм, калi яго арыштуе Палiцыя Думак. Было б не так ужо i дрэнна, калi б яго адразу забiлi. Смерцi так цi так чакаеш. Але перад смерцю (нiхто пра такiя рэчы не гаварыў, але ўсе гэта ведалi) спярша адбывалася непазбежнае выцягненне прызнанняў: поўзанне на падлозе, маленне аб лiтасцi, трэск ламаных касцей, выбiтыя зубы i скрываўленыя пасмы валасоў. Чаму прыходзiлася зносiць усё гэта, калi канец заўсёды быў аднолькавы? Чаму нельга было проста выкасаваць пару дзён або тыдняў з жыцця? Нiхто яшчэ нiколi не ўнiкнуў выкрыцця, нiхто не пазбег допытаў. Дастаткова было аднойчы зрабiць думзлачынства, i праз нейкi час непазбежна прыходзiла смерць. Чаму ж тады гэты жах, якi нiчога ўжо не мяняў, мусiў хавацца недзе ў будучым?
Ён паспрабаваў з трошкi большым поспехам, чым раней, выклiкаць у думках вобраз О'Браэна. "Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры", - сказаў яму некалi О'Браэн. Ён ведаў, што гэта значыць, а можа, толькi думаў, што ведае. Месца, дзе няма болей цемры - гэта была казачная будучыня, убачыць якую нiколi не давядзецца, але да якой шляхам прадбачання можна было неяк таямнiча далучыцца. Але пакуль у яго ў вушах грымеў голас з тэлегляда, ён не мог засяродзiцца на сваiх думках. Ён запалiў цыгарэту. Палова тытуню адразу высыпалася яму на язык, горкi пыл, якi было цяжка выплюнуць. Перад iм, засланiўшы О'Браэна, зноў узнiк твар Вялiкага Брата. Зусiм як некалькi дзён таму, ён выцягнуў з кiшэнi манету i паглядзеў на яе. З манеты глядзеў цяжкi, спакойны паблажлiвы твар: але якая ж усмешка хавалася пад чорнымi вусамi? Змрочным хаўтурным звонам адгукнулiся словы:
ВАЙНА ГЭТА МIР
СВАБОДА ГЭТА РАБСТВА
НЯВЕДАННЕ ГЭТА СIЛА
Частка другая
1
Да абеду яшчэ заставаўся час, i Ўiнстан пакiнуў кабiнет i пайшоў у прыбiральню.
З другога канца доўгага, ярка асветленага калiдора яму насустрач рухалася самотная постаць. Гэта была чорнавалосая дзяўчына. Прайшло чатыры дкi з таго вечара, калi ён напаткаў яе каля антыкварнай крамы. Калi яна падышла, ён убачыў, што правая рука ў яе на перавязi, якой здалёк не было вiдно, бо яна аднаго колеру з камбiнезонам. Напэўна, яна зашчамiла руку, калi круцiла адзiн з вялiкiх калейдаскопаў, у якiх рабiлi накiды раманаў. Тыповае здарэнне ў аддзеле мастацкай лiтаратуры.
Памiж iмi заставалася нейкiх чатыры метры, як раптам дзяўчына спатыкнулася i ўпала нiцма. Яна закрычала ад болю. Напэўна, яна ўпала якраз на пашкоджаную руку. Ўiнстан рэзка спынiўся. Дзяўчына ўжо стаяла на каленях. Яе твар зрабiўся малочна-белы, i ад гэтага вусны пунсавелi яшчэ ярчэй, чым звычайна. Яна глядзела на Ўiнстана ўмольным позiркам, у якiм адчувалася болей страху, чым болю.
Ўiнстана ахапiла дзiўнае пачуццё. Перад iм быў вораг, якi шукаў нагоды забiць яго; перад iм была таксама чалавечая iстота, якая пакутавала ад болю, бо, можа, нешта сабе зламала. Ён мiжвольна кiнуўся ёй дапамагаць. Калi ён убачыў, як яна ўпала на забiнтаваную руку, яму здалося, што ён адчувае боль у сваiм целе.
- Вы не пабiлiся? - спытаўся ён.
- Нiчога страшнага. Вось толькi рука. Зараз пройдзе.
Здавалася, што яе сэрца зараз выскачыць з грудзей. Ва ўсялякiм разе, яна была вельмi бледная.
- Вы нiчога сабе не зламалi?
- Не, усё ў парадку. Толькi хвiлiнку пабалела, i ўсё. Яна працягнула яму здаровую руку, i ён дапамог ёй устаць. Твар яе паружавеў, ёй зрабiлася вiдавочна лягчэй.
- Нiчога, - паўтарыла яна. - Толькi трошкi ўдарыла руку. Дзякуй, таварыш!
I яна хуценька пайшла далей, быццам i сапраўды нiчога не здарылася. Увесь выпадак заняў не болей за паўхвiлiны. Не выстаўляць сваiх пачуццяў напаказ стала ўжо iнстынктыўнай звычкай, тым болей што яны ўвесь гэты час знаходзiлiся перад самым тэлеглядам. I ўсё ж Ўiнстану было вельмi цяжка прыхаваць сваё раптоўнае здзiўленне, бо за дзве цi тры секунды, пакуль ён дапамагаў дзяўчыне ўстаць, яна паспела незаўважна ўсунуць яму нешта ў руку. Безумоўна, яна зрабiла гэта наўмысна. Гэта было нешта маленькае i пляскатае. Праходзячы праз дзверы ў прыбiральню, ён схаваў прадмет у кiшэню i цяпер абмацваў яго кончыкамi пальцаў. Гэта быў кавалак паперы, складзены квадрацiкам.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});