- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания 1984 (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Вядома ж, сустрэча накшталт такой, што адбылася ранiцай, болей не магла паўтарыцца. Калi б яна працавала ў аддзеле дакументацыi, дык гэта было б адносна лёгка; але ён меў вельмi цьмянае ўяўленне, у якой частцы вялiзнага будынка быў аддзел мастацкай лiтаратуры, ды ў яго i не было нiякай нагоды туды пайсцi. Калi б ён ведаў, дзе яна жыве i а каторай гадзiне выходзiць з працы, тады б ён мог паспрабаваць сустрэць яе па дарозе дадому. Але спроба правесцi яе дамоў была небяспечнай, бо прыйшлося б чакаць перад Мiнiстэрствам, а гэта, напэўна, прыцягнула б увагу. Пра лiст па пошце таксама не магло быць гаворкi. Усiм было добра вядома, што лiсты перад дастаўкай распячатваюцца. Дый цяпер мала хто пiсаў лiсты. Для паведамленняў, якiя час ад часу прыходзiлаея рабiць, iснавалi адмысловыя паштоўкi з наборам сказаў, з якiх непатрэбныя выкрэслiвалiся. Ва ўсялякiм разе, ён не ведаў нават iмя дзяўчыны, не кажучы ўжо пра адрас. Урэшце, ён прыйшоў да высновы, што самым бяспечным месцам была сталоўка. Калi б яму пашчасцiла сесцi з ёй адной за столiкам дзесьцi ў сярэдзiне залы, не надта блiзка да тэлеглядаў i сярод шуму галасоў - дык хапiла б i паўхвiлiны, каб абмяняцца з ёй параю слоў.
Увесь наступны тыдзень жыццё здавалася яму кашмарным сном. На другi дзень яна з'явiлася ў сталоўцы толькi тады, калi яму трэба было выходзiць, бо ўжо прагучала сiрэна. Напэўна, яе перавялi ў пазнейшую змену. Яны мiнулi адно аднаго, нават не азiрнуўшыся. Яшчэ праз дзень яна была ў сталоўцы ў звычайны час, але разам з яшчэ трыма дзяўчынамi i якраз пад самым тэлеглядам. Пасля былi тры жахлiвыя днi, калi яна ўвогуле не з'явiлася. Яго розум i цела, здавалася, сталi звышадчувальнымi, ён зрабiўся нiбы празрысты, i кожны рух, кожны гук, кожны дотык, кожнае слова, што яму прыходзiлася вымавiць або пачуць, прыносiлi яму смяротныя пакуты. Нават у сне ён не мог цалкам пазбыцца яе вобраза. Гэтымi днямi ён не браўся за дзённiк. Калi ён i адчуваў якую палёгку, дык толькi ў працы, калi часам забываў пра свой смутак на цэлыя дзесяць хвiлiн. Ён не меў анiякага ўяўлення пра тое, што магло стацца з дзяўчынай. Нiдзе нельга было пра яе даведацца. Яе маглi выпарыць, яна магла скончыць жыццё самагубствам, яе маглi выслаць у другi канец Акiянii. Але найгоршым i самым верагодным было тое, што яна магла перадумаць i вырашыць болей з iм не сустракацца.
На другi дзень яна з'явiлася зноў. Рука была ўжо без перавязi, толькi стужка пластыру налеплена вакол запясця. Убачыўшы яе, ён адчуў такую палёгку, што не мог стрымацца, каб колькi секунд не паглядзець проста на яе, затрымаўшы позiрк. Яшчэ праз дзень яму амаль удалося з ёю пагаварыць. Калi ён прыйшоў у сталоўку, яна сядзела адна за столiкам даволi далёка ад сцяны. Было яшчэ рана, i зала была няпоўная. Чарга паволi рухалася наперад, Ўiнстан быў ужо каля стала раздачы, але тады чарга на дзве хвiлiны спынiлася, бо нехта наперадзе пачаў скардзiцца, што не атрымаў свой кавалачак сахарыну. Дзяўчына ўсё яшчэ сядзела адна, калi Ўiнстан схапiў свой паднос i пачаў прабiвацца да яе столiка. Ён iшоў да яе нiбы выпадкова, шукаючы вачыма месца недзе ў яе за спiнай. Да яе заставалася метры тры. Яшчэ дзве секунды - i ўсё будзе ў парадку. Раптам нехта паклiкаў ззаду: "Смiт!" Ён зрабiў выгляд, што не пачуў. "Смiт!" - паўтарыў голас гучней. Нiчога не зробiш. Трэба было азiрнуцца. Бялявы, дурнаваты на выгляд маладзён, якога звалi Ўiлшэр i якога ён амаль не ведаў, радасна запрашаў яго заняць вольнае месца за яго столiкам. Было неразумна адмаўляцца. Сустрэўшы знаёмага, ён не мог проста прайсцi мiма i падсесцi за столiк да выпадковай дзяўчыны. Гэта б адразу кiнулася ў вочы. Прыязна ўсмiхнуўшыся, ён сеў. Дурнаваты бялявы твар аж свяцiўся, i Ўiнстан у думках уяўляў сабе, як ён рубае гэты твар матыкай. Праз некалькi хвiлiн столiк дзяўчыны быў ужо заняты.
Але яна павiнна была заўважыць, як ён да яе iшоў, i напэўна зразумела яго намер. На другi дзень ён пастараўся прыйсцi раней. Вядома ж, яна сядзела за столiкам недалёка ад учорашняга i зноў была адна. Проста перад iм у чарзе стаяў нiзенькi, вёрткi, падобны да жука чалавечак з пляскатым тварам i недаверлiвымi вочкамi. Калi Ўiнстан з падносам у руках адышоў ад стойкi, ён убачыў, што чалавечак прабiваецца да столiка, дзе сядзiць дзяўчына. Яго надзеi зноў бурылiся. Было, праўда, яшчэ адно вольнае месца за столiкам, што стаяў трохi далей, але чалавечак, вiдаць, не збiраўся адмовiцца ад блiжэйшага i свабаднейшага столiка. Стаiўшы дыханне, Ўiнстан iшоў за iм. Ён мог пагаварыць з дзяўчынай толькi сам-насам, iнакш усё гэта не мела сэнсу. У гэты момант пачуўся жахлiвы грукат. Чалавечак бразнуўся на падлогу, паднос вылецеў у яго з рук, па падлозе расцяклiся два ручаi: супу i кавы. Ён устаў, кiнуўшы злосны позiрк на Ўiнстана, пэўна, падазраючы, што той падставiў яму нагу. Але на гэтым усё i скончылася. Праз пяць секунд Ўiнстан ужо сядзеў за столiкам побач з дзяўчынай. Яго сэрца было гатовае вырвацца з грудзей.
Ён не глядзеў на яе. Адклаўшы ўбок паднос, ён адразу пачаў есцi. Аднак было вельмi важна як мага хутчэй загаварыць, пакуль нiхто не падсядзе за столiк, але яго ахапiў неадольны страх. Прайшоў тыдзень, як яна ўпершыню звярнулася да яго. Можа, яна паспела за гэты час перадумаць? Так, напэўна, яна перадумала! Было немагчыма, каб усё гэта добра скончылася, у сапраўдным жыццi так не бывае. Можа, ён бы i ўвогуле не вымавiў нi слова, калi б не ўбачыў у гэты момант Эмплфорта, паэта з валасатымi вушамi. Той хадзiў з падносам у руках i бездапаможна разглядаў залу, шукаючы месца. Эмплфорт ставiўся да Ўiнстана з нейкай няяснай прыязнасцю i, напэўна, сеў бы за яго столiк, калi б яго ўбачыў. Заставалася не больш як хвiлiна часу. I Ўiнстан i дзяўчына працягвалi старанна есцi рэдкую полiўку - фасолевы суп. Ўiнстан пачаў размову цiхiм шэптам. Нiхто з дваiх не паднiмаў вачэй, яны працягвалi чэрпаць лыжкамi вадзянiстае рэчыва i абменьвалiся ў мiжчасе кароткiмi, самымi патрэбнымi словамi.
- Калi ў цябе канчаецца праца?
- Васемнаццаць трыццаць.
- Дзе мы можам сустрэцца?
- Плошча Перамогi, каля помнiка.
- Там няма дзе схавацца ад тэлеглядаў.
- Нiчога, калi ёсць натоўп.
- Цi будзе ў нас якi-небудзь знак?
- Не. Не падыходзь, пакуль вакол мяне не набярэцца людзей. I не глядзi на мяне. Толькi стой дзесьцi побач.
- Калi?
- Дзевятнаццаць нуль-нуль.
- Згода.
Эмплфорт так i не ўгледзеў Ўiнстана i сеў за iншы столiк. Аднак Ўiнстан i дзяўчына болей не размаўлялi i пазбягалi глядзець адно на аднаго, наколькi гэта было магчыма двум, што сядзяць насупраць за адным столiкам. Яна хутка скончыла есцi i ўстала з-за стала, а Ўiнстан застаўся, каб выпалiць цыгарэту.
Ўiнстан прыйшоў на Плошчу Перамогi трошкi раней прызначанага часу. Ён хадзiў вакол падножжа вялiзнай калоны, на версе якой статуя Вялiкага Брата ўзiралася ў паўдзённае неба, дзе ў Бiтве на Ўзлётна-пасадачную паласу No.1 ён перамог эўразiйскiя самалёты (колькi гадоў таму самалёты былi ўсходазiйскiя). На вулiцы насупраць стаяў конны помнiк - гэта, як меркавалася, была статуя Олiвера Кромвела. Прайшло ўжо пяць хвiлiн, а дзяўчыны ўсё яшчэ не было. Ўiнстана зноў ахапiў невыказны страх. Яна не прыйдзе, яна перадумала! Ён павольна прайшоўся да паўночнага боку плошчы i адчуў нейкую шчымлiвую радасць, пазнаўшы царкву Святога Марцiна, званы якое калiсьцi адбiвалi: "Ты тры фартынгi даць мне павiнен". I тады ён убачыў дзяўчыну. Яна стаяла каля помнiка i чытала цi ўдавала, што чытае, плакат, закручаны спiраллю вакол калоны. Ён не мог падысцi да яе, пакуль не збярэцца болей людзей, бо вакол помнiка былi ўсталяваныя тэлегляды. Але ў гэты момант аднекуль злева пачуўся гоман галасоў i цяжкi грукат аўтамабiляў. Раптам здалося, што ўсе пабеглi цераз плошчу. Дзяўчына хутка абышла львоў ля падножжа помнiка i пабегла за натоўпам. Ўiнстан рушыў за ўсiмi. З паасобных выкрыкаў ён зразумеў, што зараз па тым баку плошчы праедзе канвой з эўразiйскiмi палоннымi.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});