- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания 1984 (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Дарожка зрабiлася шарэйшая, i праз пару хвiлiн ён выйшаў на сцяжыну, пра якую дзяўчына яму гаварыла - звычайную звярыную сцежку, што патанала ў хмызняку. У яго не было гадзiннiка, але яшчэ не магло быць пятнаццацi гадзiн. Пад нагамi было так шмат пралесак, што немагчыма было прайсцi, не наступiўшы. Ён нахiлiўся i пачаў збiраць букет, i дзеля таго, каб прабавiць час, i таму, што яму прыйшла ў галаву iдэя - цi не было б добра, калi яны сустрэнуцца, падараваць дзяўчыне букет кветак. Ён ужо назбiраў вялiкi букет i ўдыхаў дзiўны, трошкi прывялы пах, як раптам ззаду пачуўся нейкi гук. Ён застыў на месцы. Без сумнення, гэта затрашчала сухая галiнка пад нечай нагой. Ён зноў пачаў збiраць пралескi. Найлепшае, што ён мог зрабiць. Або гэта была дзяўчына, або нехта за iм сачыў. Азiрнуцца значыла прызнаць сваю вiну. Ён сарваў кветку, другую. Нечая рука лёгка легла яму на плячо.
Ён падняў вочы. Гэта была дзяўчына. Яна пахiтала галавою, вiдаць, папярэджваючы, каб ён маўчаў, пасля развяла рукою кустоўе i пайшла наперадзе вузкай сцежкай, што вяла ў лес. Напэўна, яна ўжо раней была тут, бо абыходзiла ўсе балацявiнкi, быццам ведала iх на памяць. Ўiнстан, сцiскаючы ў руцэ букет, iшоў следам. Спачатку ён адчуў палёгку, але разглядаючы зграбнае i крамянае цела дзяўчыны, што iшла перад iм, пунсовы пояс, зацягнуты якраз настолькi, каб падкрэслiць круглiзну клубоў, ён адчуў, як уласная непаўнацэннасць цiсне на яго нязносным цяжарам. Нават у гэты момант яму здавалася, што яна можа адмовiцца ад яго, калi азiрнецца i прыгледзiцца ўважлiвей. Ласкавае паветра i зелень лiстоты яшчэ болей дадавалi роспачы. Ужо iдучы са станцыi, ён адчуў, якiм брудным i нягеглым ён выглядае пад травеньскiм сонцам. Ён адчуў сябе пакаёвым стварэннем з гарадскiм пылам у порах скуры. Ён падумаў, што дагэтуль яна, напэўна, яшчэ нi разу не бачыла яго на вулiцы, пад сонечным святлом. Яны прыйшлi да паваленага дрэва, пра якое яна казала. Дзяўчына пераступiла яго i рассунула хмызняк, праз якi, здавалася, не было праходу. Ўiнстан пайшоў за ёй i ўбачыў, што яны выйшлi на лясную палянку - невялiчкi, парослы травою ўзгорак, шчыльна закрыты з усiх бакоў маладымi гонкiмi дрэвамi. Дзяўчына спынiлася i азiрнулася.
- Вось мы i прыйшлi, - сказала яна.
Яна стаяла проста перад iм, усяго за некалькi крокаў. Ён усё яшчэ не наважваўся падысцi блiжэй.
- Я не хацела нiчога казаць, пакуль мы iшлi па сцежцы, - гаварыла яна, бо там мог быць схаваны мiкрафон. Не думаю, каб ён i сапраўды там быў, але, можа, i ёсць. Можна заўсёды чакаць, што хтосьцi з гэтых свiнняў пазнае твой голас. Але тут нам нiчога не пагражае.
Ён усё яшчэ баяўся падысцi. Ён недарэчна паўтарыў:
- Нам тут нiчога не пагражае?
- Ага. Бачыш, якiя дрэвы?
Гэта былi ясенi. Старыя дрэвы спiлавалi, i на iх месцы вырас цэлы лес маладых, не таўсцейшых за руку.
- Тут няма дзе схаваць мiкрафон. Дый я тут ужо была.
Яны проста так сабе размаўлялi. Цяпер ён ужо наважыўся падысцi да яе блiжэй. Яна стаяла перад iм, зграбная, з трохi iранiчнай усмешкай на вуснах, быццам пыталася, чаму ён так доўга цягне. Пралескi ўжо рассыпалiся па зямлi. Яны ўпалi быццам самi па сабе. Ён узяў яе за руку.
- Цi паверыш ты, - пачаў ён, - я дагэтуль не ведаў, якога колеру ў цябе вочы.
Ён разгледзеў - яны былi карыя цi, хутчэй, светла-карыя, але вейкi былi чорныя.
- Цяпер, убачыўшы, якi я ёсць, цi здолееш ты на мяне глядзець без агiды?
- А чаго ўжо там.
- Мне трыццаць дзевяць гадоў. У мяне ёсць жонка, з якой я не магу развесцiся. У мяне варыкозная язва на назе. У мяне пяць устаўных зубоў.
- Ну i напляваць, - адказала дзяўчына.
Цяжка было сказаць, хто з iх узяў iнiцыятыву, але праз хвiлiну яна была ўжо ў ягоных абдымках. Спачатку ён проста не мог гэтаму паверыць. Ён адчуваў яе маладое цела, мяккасць яе чорных валасоў на сваiм твары, i - так! - яна павярнулася да яго, i ён цалаваў яе ў вялiкiя чырвоныя вусны. Яна абхапiла яго за шыю i казала: любы, мiлы, каханы. Ён паклаў яе на зямлю. Яна зусiм не супрацiўлялася, i ён мог рабiць з ёю ўсё, што хацеў. Але, кажучы праўду, ён не адчуваў нiчога больш, як толькi дотык яе цела. Ён не адчуваў нiчога, апроч нявер'я i гордасцi. Ён быў шчаслiвы з таго, што адбывалася, але не адчуваў нiякага фiзiчнага жадання. Цi было пакуль зарана, цi яго напалохалi яе маладосць i прыгажосць, цi, можа, проста ён ужо прызвычаiўся жыць без жанчыны - прычыны ён не ведаў. Дзяўчына паднялася i дастала з яго валасоў пралеску. Яна села побач з iм i абняла яго.
- Не хвалюйся, любы. Мы не спяшаемся. Увесь вечар наперадзе. А тут цудоўная схованка, праўда? Я знайшла яе аднойчы, калi заблудзiлася ў адным паходзе. Калi б нехта сюды iшоў, яго можна было б пачуць за сто метраў...
- Як цябе завуць? - спытаўся Ўiнстан.
- Джулiя. Тваё iмя я ведаю. Ўiнстан. Ўiнстан Смiт.
- Адкуль ты яго ведаеш?
- Здаецца, мой любы, я спрытнейшая на здагадкi, чым ты. Скажы, што ты пра мяне думаў да таго дня, як я перадала табе запiску?
Ён зусiм не збiраўся хлусiць. Сказаць з самога пачатку найгоршае - у гэтым была нават нейкая ахвяра на алтар кахання.
- Я не мог на цябе глядзець, - адказаў ён. - Мне хацелася згвалцiць цябе i пасля забiць. Усяго два тыднi таму я сур'ёзна збiраўся разбiць табе галаву каменем. Калi хочаш ведаць праўду, я ўяўляў сабе, што ты маеш дачыненне да Палiцыi Думак.
Дзяўчына шчыра засмяялася. Вiдаць, яна прымала гэтае прызнанне як данiну свайму дасканаламу майстэрству прыкiдвацца.
- Палiцыя Думак? Ты напраўду так думаў?
- Ну, можа, i не зусiм. Але мяркуючы з тваёй знешнасцi, дый проста таму, што ты маладая, свежая i здаровая, разумееш, я думаў, што, можа, ты...
- Ты думаў, што я сумленны сябра Партыi, чысты ў словах i справах. Сцягi, дэманстрацыi, лозунгi, гульнi, калектыўныя паходы - уся гэтая лухта. I ты думаў, што, калi б у мяне была хоць найменшая магчымасць, я б выдала цябе як думзлачынцу i цябе забiлi б?
- Ну, нешта падобнае да таго. Большасць маладых дзяўчат якраз такiя i ёсць, ты ж ведаеш.
- Уся прычына вось у гэтым, - сказала яна, сарваўшы з сябе чырвоны пояс Антысексуальнага Саюза Моладзi i кiнуўшы яго ў вецце.
Пасля, як быццам нешта прыгадаўшы, яна пашукала рукой у кiшэнi камбiнезона i дастала адтуль маленькую плiтку шакаладу. Яна пераламала яе напалам i дала адзiн кавалак Ўiнстану. Яшчэ перш чым узяць плiтку, ён здагадаўся па паху, што гэта быў не звычайны шакалад. Гэты быў цёмны i блiскучы, загорнуты ў срэбную паперу. Звычайна ж шакалад быў крохкiм рэчывам брудна-бурага колеру i меў смак, калi яго можна было апiсаць, дыму ад гарэння адкiдаў. Але некалi даўно Ўiнстану даводзiлася каштаваць шакалад, падобны да таго, што дала яму Джулiя. Першая хваля паху абудзiла ў iм успамiн, невыразны, але неадчэпны i хвалюючы.
- Адкуль ты гэта ўзяла? - спытаўся ён.
- Чорны рынак, - няўважна адказала яна. - Калi паглядзець збоку, дык я i ёсць менавiта такая дзяўчына. Я вельмi спрытная ў гульнях. У Шпiёнах я была важатай атрада. Тры вечары на тыдзень я працую дадаткова на Антысексуальны Саюз Моладзi. Цэлымi гадзiнамi я расклейваю iхняе паскудства па ўсiм Лондане. На дэманстрацыях я заўсёды нясу сцягi. Я заўсёды ў добрым гуморы i нiколi не ўцякаю ад цяжкай працы. Заўсёды крычы разам з натоўпам - вось як. Гэта адзiная магчымасць жыць спакойна.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});