Читаем без скачивания Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Дзякуй табе, прадзядуля! - адказваў Оле-Лукойе. - Дзякуй! Ты - галава прозвiшча, роданачальнiк, але я ўсё-такi старэйшы за цябе! Я стары язычнiк; рымляне i грэкi называлi мяне богам сноў! Я меў i маю ўваход у славуцейшыя дамы, i ведаю, як абыходзiцца i з большымi, i з меншымi! Можаш цяпер расказваць сам!
I Оле-Лукойе пайшоў, узяўшы пад пахi свой парасон.
- Ну, няўжо i нельга выказаць сваю думку! - сказаў стары партрэт.
Тут Яльмар прачнуўся.
Нядзеля
- Добры вечар! - сказаў Оле-Лукойе.
Яльмар кiўнуў яму, ускочыў i павярнуў прадзядуляў партрэт тварам да сцяны, каб ён зноў не ўмешваўся ў размову.
- А цяпер ты раскажы мне казкi пра пяць зялёных гарошын, якiя паявiлiся ў адным стручку, пра пеўневу нагу, якая заляцалася да курынай нагi, i пра цыравальную iголку, якая ўяўляла сябе швейнай iголкай.
- Ну, добрага патрошку! - сказаў Оле-Лукойе. - Я лепш пакажу табе тое-сёе. Пакажу табе свайго брата, яго таксама завуць Оле-Лукойе, але нi да каго ён не з'яўляецца больш чым адзiн раз у жыццi. Калi ж з'явiцца, бярэ чалавека, садзiць да сябе на каня i расказвае яму казкi. Ён ведае толькi дзве: адна з iх такая цудоўная, што нiхто i ўявiць сабе не можа, а другая такая страшная, што... ды не, немагчыма нават i сказаць - якая!
Тут Оле-Лукойе прыўзняў Яльмара, паднёс яго да акна i сказаў:
- Зараз убачыш майго брата, другога Оле-Лукойе. Людзi яшчэ называюць яго Смерцю. Бачыш, ён зусiм не такi страшны, якiм яго малююць. Кафтан на iм вышываны серабром, як твой гусарскi мундзiр; за спiной развяваецца чорны аксамiтны плашч. Глядзi, як ён едзе!
I Яльмар убачыў, як iмчаўся наўскач другi Оле-Лукойе i садзiў да сябе на каня i старых, i малых. Адных ён садзiў перад сабою, другiх - ззаду; але спачатку заўсёды пытаўся:
- Якiя ў цябе адзнакi па паводзiнах?
- Добрыя! - адказвалi ўсе.
- Ну, пакажы! - гаварыў ён.
Даводзiлася паказваць; i вось тых, у каго былi выдатныя або добрыя адзнакi, ён садзiў перад сабою i расказваў iм дзiўную казку, а тых, у каго былi пасрэдныя або дрэнныя, - садзiў ззаду, i яны павiнны былi слухаць страшную казку. Яны трэслiся ад страху, плакалi i хацелi саскочыць з каня, ды не маглi - яны адразу моцна прырасталi да сядла.
- Але ж Смерць - цудоўнейшы Оле-Лукойе! - сказаў Яльмар. - I я нiколькi не баюся яго!
- Ды i нечага баяцца! - сказаў Оле. - Глядзi толькi, каб у цябе заўсёды былi добрыя адзнакi!
- Вось гэта павучальна! - прамармытаў партрэт. - Усё-такi, значыць, не шкодзiць часам выказаць сваю думку!
Ён быў задаволены.
Вось табе i ўся гiсторыя пра Оле-Лукойе! А вечарам няхай ён сам раскажа табе яшчэ што-небудзь.
ЛЁН
Лён красаваў цудоўнымi блакiтнымi кветачкамi, мяккiмi i пяшчотнымi, як крылцы матылькоў, нават яшчэ больш пяшчотнымi! Сонца лашчыла яго, дождж палiваў, i iльну гэта было так карысна i прыемна, як маленькiм дзецям, калi мацi спачатку памые iх, а потым пацалуе, дзецi ад гэтага становяцца больш прыгожымi, прыгажэў i лён:
- Усе кажуць, што я ўрадзiўся на славу! - сказаў лён. - Кажуць, што я яшчэ выцягнуся, i потым з мяне атрымаецца выдатны кавалак тканiны! Ах, якi я шчаслiвы! Напраўду, я шчаслiвейшы за ўсiх! Гэта так прыемна, што i я спатрэблюся на што-небудзь! Сонейка мяне весялiць i ажыўляе, дожджык харчуе i асвяжае! Ах, я такi шчаслiвы, такi шчаслiвы! Я шчаслiвейшы за ўсiх!
- Так, так, так! - сказалi калкi згароды. - Ты яшчэ не ведаеш свету, а мы дык вось ведаем, - бачыш, якiя мы сукаватыя!
I яны жаласлiва зарыпелi:
Азiрнуцца не паспееш,
Як i песеньцы канец!
- Зусiм не канец! - сказаў лён. - I заўтра зноў будзе грэць сонейка, зноў пойдзе дожджык. Я адчуваю, што расту i квiтнею! Я шчаслiвейшы за ўсiх на свеце!
Але вось аднойчы з'явiлiся людзi, схапiлi лён за макушку i выдралi з коранем. Як балюча было! Потым яго паклалi ў ваду, быццам збiралiся ўтапiць, а пасля таго трымалi над агнём, быццам хацелi падсмажыць. Жах, дый толькi!
- Не век жа мы можам жыць для свайго задавальнення! - сказаў лён. Прыходзiцца i пацярпець. Затое паразумнееш.
Але iльну даводзiлася ўжо вельмi дрэнна. Чаго толькi з iм не рабiлi: i мялi, i трушчылi, i трапалi, i часалi - ды проста ўсяго i не запомнiш! Нарэшце ён апынуўся на пралцы. Жжж! Тут ужо мiжволi ўсе думкi ўроскiд пайшлi!
"Я ж так доўга быў невыказна шчаслiвы! - думаў ён у час сваiх пакут. - Што ж, трэба быць удзячным за тое добрае, што выпала мне на долю! Так, трэба, трэба!.. Ох!"
I ён паўтараў тое ж самае, нават трапiўшы на ткацкi станок.
Але вось нарэшце з яго атрымаўся вялiкi кавалак цудоўнай тканiны. Увесь лён да апошняй сцяблiнкi пайшоў на гэты кавалак.
- Але ж гэта ўсё цудоўна! Вось ужо не думаў, не гадаў! Як мне, аднак, шанцуе! А калкi ж усё паўтаралi: "Азiрнуцца не паспееш, як i песеньцы канец!" Цi шмат яны разумелi, сказаць няма чаго! Песеньцы зусiм не канец! Яна толькi цяпер i пачынаецца. Вось шчасце! Сапраўды калi мне i давялося папакутваць крыху, то затое цяпер з мяне i атрымалася сёе-тое. Не, я шчаслiвейшы за ўсiх на свеце! Якi я цяпер моцны, мяккi, белы i доўгi! Гэта несумненна лепш, чым проста расцi або нават квiтнець у полi! Там нiхто за мной не даглядаў, ваду я толькi i бачыў, што ў дожджык, а цяпер да мяне прыставiлi прыслугу, кожную ранiцу мяне перакладваюць на другi бок, кожны вечар палiваюць з лейкi! Сама пастарша трымала нада мною прамову i сказала, што ва ўсiм акалодку не знойдзецца лепшага кавалка! Ну, цi ж можна быць шчаслiвейшым за мяне!
Палатно ўзялi ў дом, i яно трапiла пад нажнiцы. Ну i выпала ж яму! Яго i рэзалi, i кроiлi, i калолi iголкамi - так, так! Нельга сказаць, што гэта было прыемна! Затое з палатна атрымалася дванаццаць пар... такiх прыналежнасцей туалета, якiя не прынята называць у грамадстве, але ў якiх усе маюць патрэбу. Цэлых дванаццаць пар атрымалася!
- Дык вось калi толькi з мяне атрымалася сёе-тое! Вось якое, было маё прызначэнне! Дык гэта ж проста шчасце! Цяпер i я прыношу карысць свету, а ў гэтым жа ўся i сутнасць, у гэтым жа ўся i радасць жыцця! Нас дванаццаць пар, але ўсё ж мы адно цэлае, мы - тузiн! Вось дык шчасце!
Прайшлi гады, i бялiзна знасiлася.
- Усяму на свеце бывае канец! - сказала яна. - Рада б была паслужыць яшчэ, ды немагчыма - немагчыма!
I вось бялiзну парвалi на рыззё. Яно ўжо было падумала, што яму зусiм надышоў канец, так пачалi яго секчы, камечыць, варыць, адцiскаць... Ды, зiрк яно пераўтварылася ў тонкую белую паперу!
- Ну, вось сюрпрыз дык сюрпрыз! - сказала папера. - Цяпер я танчэй ранейшага, i на мне можна пiсаць. Чаго толькi на мне не напiшуць! Якое шчасце!
I на ёй напiсалi цудоўнейшыя апавяданнi. Слухаючы iх, людзi рабiлiся дабрэй i разумней, - так добра i разумна яны былi напiсаны. Якое шчасце, што людзi змаглi iх прачытаць!
- Ну, гэтага мне i ў сне не снiлася, калi я цвiла ў полi блакiтненькiмi кветачкамi! - казала папера. - I цi магла я ў той час думаць, што мне выпадзе на долю шчасце несцi людзям радасць i веды! Я ўсё яшчэ не магу прыйсцi ў сябе ад шчасця! Самой сабе не веру! Але ж гэта так! Сама я тут нi пры чым, я iмкнулася толькi па меры слабых сiл сваiх недарэмна займаць месца! I вось жыццё нясе мяне ад адной радасцi i гонару да другой! Кожны раз, як я падумаю: "Ну, вось i песеньцы канец", тут якраз i пачынаецца для мяне новае, яшчэ вышэйшае, лепшае жыццё! Цяпер я думаю выправiцца ў шлях-дарогу, абысцi ўвесь свет, каб усе людзi маглi прачытаць напiсанае на мне! Гэтак жа i павiнна быць! Раней у мяне былi блакiтненькiя кветачкi, цяпер кожная кветачка расцвiла цудоўнейшай думкай! Шчаслiвей за мяне няма нiкога на свеце!
Але папера не выправiлася ў падарожжа, а трапiла ў друкарню, i ўсё, што на ёй было напiсана, перадрукавалi ў кнiгу, ды не ў адну, а ў сотнi, тысячы кнiг. Яны маглi прынесцi карысць i падараваць задавальненне бясконца большай колькасцi людзей, чым адна тая папера, на якой былi напiсаны апавяданнi: бегаючы па белым свеце, яна б абшматалася на паўшляху.
"Сапраўды, бясспрэчна, так справа будзе надзейней! - падумала спiсаная папера. - Гэтага мне i ў галаву не прыходзiла! Я застануся дома адпачываць, i мяне будуць шанаваць, як старую бабульку! На мне ж усё напiсана, словы сцякалi з пяра прама на мяне! Я застануся, а кнiгi будуць бегаць па белым свеце! Вось гэта справа! Не, якая я шчаслiвая, якая я шчаслiвая!"
Тут усе асобныя лiсты паперы сабралi, звязалi разам i паклалi на палiцу.
- Ну, можна цяпер i спачываць на лаўрах! - сказала папера. - Не лiшне таксама сабрацца з думкамi i засяродзiцца! Цяпер толькi я зразумела, як след, што ўва мне ёсць! А зразумець сябе самога - вялiкi крок наперад. Але што ж будзе са мной потым? Адно я ведаю - што абавязкова рушу наперад! Усё на свеце пастаянна iдзе наперад, да дасканаласцi.
У адзiн цудоўны дзень паперу ўзялi i кiнулi ў плiту; яе вырашылi спалiць, бо яе нельга было прадаць у малочную крамку на абгортку масла i цукру.
Дзецi абступiлi плiту; iм хацелася паглядзець, як папера ўспыхне i потым па попелу пачнуць перабягаць i згасаць адна за другой гарэзлiвыя, блiскучыя iскрынкi! Вось так дакладна дзятва бяжыць дадому са школы! Пасля ўсiх выходзiць настаўнiк - гэта апошняя iскра. Але, зрэдку думаюць, што ён ужо выйшаў - не i не! Ён выходзiць яшчэ шмат часу пагадзя пасля самага апошняга школьнiка!