- Фантастика и фэнтези
- Ироническое фэнтези
- Стимпанк
- Детективная фантастика
- Киберпанк
- Попаданцы
- LitRPG
- Космоопера
- Технофэнтези
- Городская фантастика
- Русское фэнтези
- Юмористическая фантастика
- Космическая фантастика
- Боевое фэнтези
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Книги магов
- Мистика
- Разная фантастика
- Разное фэнтези
- Любовное фэнтези
- Романтическая фантастика
- Городское фентези
- Историческая фантастика
- Историческое фэнтези
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Ужасы и Мистика
- Постапокалипсис
- Героическая фантастика
- Фэнтези
- Научная Фантастика
- Социально-психологическая
- Альтернативная история
- Боевая фантастика
- Разная литература
- Пословицы, поговорки
- Шахматы
- Визуальные искусства
- Фанфик
- Авто и ПДД
- Военное
- Отраслевые издания
- Гиды, путеводители
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Цитаты из афоризмов
- Современная литература
- Великолепные истории
- Начинающие авторы
- Современная зарубежная литература
- Боевые искусства
- Изобразительное искусство, фотография
- Кино
- Литература 19 века
- Недвижимость
- Музыка, музыканты
- Готические новеллы
- Истории из жизни
- Культура и искусство
- Спецслужбы
- Зарубежная прикладная литература
- Музыка, танцы
- Подростковая литература
- Прочее
- Военная техника, оружие
- Газеты и журналы
- Периодические издания
- Домоводство, Дом и семья
- Любовные романы
- Экономическая литература
- Научные и научно-популярные книги
- О животных
- Биохимия
- Культурология
- Юриспруденция
- Политика
- Психотерапия
- Языкознание
- Научпоп
- Медицина
- Психология, личное
- Радиотехника
- Филология
- Педагогика
- Образовательная литература
- Деловая литература
- Физика
- Науки: разное
- Химия
- Воспитание детей, педагогика
- Детская психология
- Зарубежная публицистика
- Биология
- Архитектура
- Зарубежная психология
- Науки о космосе
- Социология
- Математика
- География
- Беременность, ожидание детей
- Литературоведение
- Транспорт, военная техника
- Обществознание
- Зоология
- География
- Альтернативная медицина
- Иностранные языки
- Ветеринария
- Рефераты
- Астрология
- Биофизика
- Экология
- История Европы
- Учебники
- Шпаргалки
- Государство и право
- Ботаника
- Религиоведение
- История
- Техническая литература
- Прочая научная литература
- Психология
- Детективы и Триллеры
- Справочная литература
- Проза
- Новелла
- Юмор
- Проза
- Историческая проза
- Русская современная проза
- Советская классическая проза
- Повести
- Очерки
- Эссе
- Рассказы
- Зарубежная современная проза
- Сентиментальная проза
- Зарубежная классика
- Афоризмы
- Эпистолярная проза
- Феерия
- Семейный роман/Семейная сага
- Разное
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Русская классическая проза
- Современная проза
- О войне
- Контркультура
- Классическая проза
- Поэзия, Драматургия
- Детская литература
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские стихи
- Детские приключения
- Внеклассное чтение
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Бизнес
- Загадки
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Детский фольклор
- Книги для дошкольников
- Детские детективы
- Детская познавательная и развивающая литература
- Буквари
- Прочая детская литература
- Сказка
- Детская проза
- Детская образовательная литература
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Внешнеэкономическая деятельность
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- О бизнесе популярно
- Управление, подбор персонала
- Бизнес
- Менеджмент и кадры
- Продажи
- Экономика
- Ценные бумаги и инвестиции
- Малый бизнес
- Делопроизводство, офис
- Корпоративная культура, бизнес
- Банковское дело
- Финансы
- Зарубежная деловая литература
- Ораторское искусство / риторика
- Личные финансы
- Интернет-бизнес
- Поиск работы
- Государственное и муниципальное управление
- Бухучет и аудит
- Работа с клиентами
- Менеджмент
- Краткое содержание
- Личная эффективность
- Переговоры
- Приключения
- Старинная литература
- Религия и духовность
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Читаем без скачивания Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне - Мікалай Улашчык
- Категория: Разная литература / Прочее
- Название: Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне
- Автор: Мікалай Улашчык
- Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Аудиокнига может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
МІКАЛАЙ УЛАШЧЫК
ВІЦКАЎШЧЫНА. РЭВАЛЮЦЫЯ Ў МЯНЕ
Мемуарныя запісы Мікалая Улашчыка
Прадмова
Мне пашанцавала ў жыцці - у свой час пазнаёміцца з некалькімі старэйшымі беларускімі інтэлігентамі. 3 некаторымі з іх я пазнаўся вельмі блізка і меў працяглыя кантакты ў непасрэдных сустрэчах, ліставанні.
Людзі, чыя маладосць прыпала на 10-20-я гады ХХ стагоддзя ды што так ці іначай прычыніліся да тагочаснага духоўнага ўздыму, названага Адраджэннем, захавалі ў душы высокі ідэал свабоднай, суверэннай Беларусі.
Кожны з іх быў нечым адметны на ўласнай дзялянцы працы і вылучаўся як асоба.У кожнага з іх, натуральна, быў свой жыццёвы грамадскі досвед, часам няпросты, горкі. Яны ацалелі пасля неверагоднага молаха рэпрэсій 30-х - 40-х гадоў ды люта адшумелай у Беларусі і свеце апошняй вайны.
Канец 50-х - 60-я гады мінулага стагоддзя былі пазначаны, сказаў бы, нясмелым ажыўленнем нефармальнага беларускагаграмадскага жыцця ў выглядзе культурніцкіх яго праяваў, сустрэч. Нагодамі для знаёмстваў было публічнае чытанне вершаў маладымі беларускімі паэтамі ў сціплым пісьменніцкім дамку на Энгельса або ў тэатральна-мастацкім інстытуце, а таксама выстаўкі, ладжаныя маладымі мастакамі, якія няўзнак адыходзілі ад прадпісаных зверху афіцыйных мерапрыемстваў.
Падзейнае значэнне ў 70-я гады набылі мастацкія выстаўкі, прысвечаная паэтэсе-рэвалюцыянерцы Алаізе Пашкевіч, беларускаму паэту высокага еўрапейскага Адраджэння Міколу Гусоўскаму і ўпершыню паўней сабранай для паказу гледачу мастацкай спадчыне ўніверсальнага ў сваёй творчасці Язэпа Драздовіча. На адной з такіх святочных па настроі імпрэзаў я быў прадстаўлены высокаму, інтэлегентнага выгляду чалавеку, гісторыку з Масквы, як тое было сказана пры знаёмстве. Мікалай Мікалаевіч Улашчык пацікавіўся, дзе працую. Прызнацца, з той першай сустрэчы мала што засталося ў памяці. Хіба што адно: недзе ў канцы нашай гаворкі Мікалай Мікалаевіч заўважыў, што, чытаючы мой нарыс пра мастацтвазнаўца Шчакаціхіна, кінулася ў вочы, як я сабраў на яго лекцыі студэнтаў розных факультэтаў і ўзростаў. Сам выпускнік БДУ, ён ведаў кожнага з упомненых мною ў нарысе былых універсітэцкіх студэнтаў, што называецца, у твар.
Гаварыў Мікалай Мікалаевіч, і гэта нельга было не заўважыць адразу, мовай крыху адрознай ад нашай, якую потым нехта назваў звяздоўскай.
Яго маўленне было неяк бліжэй да традыцыйна беларускай народнай гаворкі. Пазней гэта можна было заўважыць па яго кнізе “Была такая вёска”, прысвечанай малой радзіме вучонага - Койнадаўшчыне. Неўзабаве пасля першага знаёмства я ўбачыў на прылаўку акадэмічнага кніжнага кіёска кнігу М.М. Улашчыка “Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Беларуси”.
3 яе даведаўся пра аграрную рэформу Сігізмунда Аўгуста, якая адыграла значную ролю ў эканамічным жыцці Літвы-Беларусі, стала перадумовай спецыфічнага гаспадарчага іх развіцця.
У мяне, як і ў Генадзя Каханоўскага, Вячаслава Чамярыцкага, Міхася Ткачова, завязаліся з Мікалаем Улашчыкам даволі сталыя кантакты. Яны аблягчаліся тым, што, як прызнаваўся сам самавіты гісторык, яго цягнула на Беларусь, на сцежкі маладосці.
У Інстытуце гісторыі АН СССР у Маскве ён меў сталае навуковае становішча, яго цанілі калегі па працы на чале з дырэкратам інстытута Буганавым. Але навуковы інтарэс М.М. Улашчыка цалкам палягаў у гісторыі яго радзімы Беларусі. Кожная чарговая праца ягоная працягвала дапытлівыя пошукі рупліўца беларушчыны, выяўленне і вырашэнне нейкіх істотных праблем мінулага беларускага народа, выдання беларускай гісторычнай спадчыны.
Так склалася, што, пэўна, у кожны прыезд у Мінск, а наведваўся да нас Мікалай Мікалаевіч не менш як два разы на год, спыніўшыся ў сястры Вольгі, ён тэлефанаваў, што “вось, маўляў, я тут, загляніце...”
У міжчасе я атрымаў ад М.М. Улашчыка яго “Очерки по археографии и источниковедению истории Беларуси феодального периода” 1973 г. выдання. У кнізе гісторык паказаў дзейнасць І. Грыгаровіча, У. Лабойкі, І. Даніловіча, С. Пташыцкага, М. Доўнар-Запольскага, У. Пічэты і інш., стварыў аб’ектыўную, дакументальна-абгрунтаваную карціну беларускай мінуўшчыны. Для акадэмічнага выдання Поўнага збору рускіх летапісаў М.М. Улашчык паспеў падрыхтаваць, пракаментаваць і адрэгадаваць 32-гі і 35-ты тамы, літоўска-беларускія летапісы, настольнае выданне для беларусазнаўцаў усіх профіляў.
А ўся спадчына высокаадаронага вучонага-гісторыка - дзейсная ўспамога, духоўная апора ўсім, хто хоча жыць у незалежнай дэмакратычнай Беларусі.
У часе адной з размоваў з Мікалаем Мікалаевічам, калі ён казаў пра некаторыя рэаліі з жыцця Савецкай Беларусі 20-х гадоў і заакцэнтаваў на нейкім факце суверэннасць рашэнняў беларускага савецкага ўраду, я незнарок усміхнуўся. Суразмоўца рэзка перапыніў мяне, сказаўшы: “Не ўсміхайцеся, малады чалавек, у 20-я гады мы мелі сваю дзяржаву. Так, так, мелі ўласную дзяржаву”, - паўтарыў цвёрда.
І яшчэ неяк раз давялося пачуць ад аўтарытэтнага гісторыка нечаканае азначэнне ролі Інстытута беларускай культуры ў станаўленні дзяржаўнасці Савецкай Беларусі, наданне ёй беларусацэнтрычнай скіраванасці. “Дваццатыя гады ў Беларусі былі эпохай Інбелкульту”, - сказаў Мікалай Мікалаевіч. Я адразу не мог ацаніць гэтай максімы ў дачыненні першынца беларускай навукі. Пазней, асэнсаваўшы дасягненні культурна-дзяржаўнага будаўніцтва першых дзесяці год існавання БССР, няраз вяртаўся думкай да знакавасці людзей на чале з Усеваладам Ігнатоўскім, што былі дзейныя ў тыя часы ў навуцы і практычнай палітыцы Беларусі.
Дзесь незадоўга да сыходу з жыцця Мікалай Мікалаевіч пакінуў мне рукапіс сваіх мемуарных запісаў, зробленых у чатырох агульных і дзевяці звычайных школьных сшытках. Як вынікае з запіскі, прыкладзенай да рукапісу, успаміны запісваліся нашым гісторыкам у 1939-1937 гг. ва Ульянаўску, часткова ў 1940 годзе ў Маскве. У цэлым жа натаваліся яны ў перапынках паміж чарговымі арыштамі і высылкамі іх аўтара. А ўсіх тых арыштаў і высылак Мікалая Улашчыка было ажно чатыры. Толькі ў другой палове 1950-х гадоў ён здолеў вярнуцца да нармальнага жыцця. Упадабанай гістарыяграфіяй патрапіў стала навукова заняцца толькі маючы пяцьдзясят гадоў. Але ж колькі яшчэ паспеў зрабіць у навуцы. Які дар, творчы патэнцыял меў, каб, нягледзячы на перажываныя цягам чвэрці веку рэпрэсіі, пакінуць нашчадкам такую багатую, каштоўную навуковую спадчыну.
Што да мемуарыстыкі Мікалая Мікалаевіча Улашчыка, то яна, на жаль, засталася ў фрагментах. Прынамсі, запісы што рэальна захаваліся і маюцца ў нашым распараджэнні, ахопліваюць час 1918-1921 гг., перыяд вельмі складаны ў жыцці Беларусі. Адна акупацыя на нашых землях змянялася другой, і кожная мела сваю спецыфіку, як яны адбіваліся на жыцці, лёсе народа.
Аўтар запісаў фіксаваў усё, як было, без аглядкі на нейкія ідэалагічныя арыенціры.
Калі ўдалося з большага расчытаць рукапіс мемуараў, уразіла, як схоплены, перададзены ў іх атмасфера, дух часу і дасканасць пісьма сталага літаратара, пісьменніка.
Арсен ЛІС
VIII
На сьвеце адбываюцца грандыёзныя падзеі. Ствараюцца і гінуць цэлыя дзяржавы, бальшавікі ў сябе будуюць зусім новы сьвет, але ў нас зьмен няма. Людзі жывуць тым, чым жылі і да вайны. Вайна, рэвалюцыя толькі затрымліваюць ці паскараюць набліжэньне да мэтаў, калі яны ў каго былі. Мэты больш энергічныя ў сялян - купіць большы і лепшы кавалак зямлі, меньшыя - набыць харошыя боты, добра паесьці, меньш рабіць.
Няма зьмен і ў мяне. Я яшчэ ня думаю, хто я буду. Больш схіляюся ісьці за братам па лясной часьці. Лес вабіць заўсюды і ўсякі. Хваёвы лес улетку мае адну прывабнасьць: пахне смалою, стукае дзяцел; увосень - другую - ціха шумяць вяршыны хвоек, нікне трава. У полі сьвішча асеньні вецер, а тут ціха. На душы адразу робіцца таксама ціха, спакойна. Узімку, засыпаны сьнегам, ён захоўвае ціш нават тады, калі за лесам круціць мяцеліца. Сьвішча вецер, круціцца сьнег, сыпле з усіх бакоў у твар, а ў лесе толькі вярхі хвоек калышуцца і ціха-ціха падае сьнег. Здаецца, што трапіш у хату. Нага правальваецца ў глыбокі чысты сьнег. Маленькія елачкі ўсе абсыпаны сьнегам. Хораша ў такім лесе.
Лес дубовы мае сваё хараство. Ён расьце ў большасьці над ракою ў нізкім месцы. Зімою гэты лес голы, нудны. Вецер ходзіць па ім, як у полі; ня мае ён хараства і ўвосень, калі сыплюцца лісьця, а ўся зямля засыпана жалудамі. Гэта мокры лес, які ня мае ні шэпату вяршынь, ні мяккасьці моху ўнізе, але які харошы гэты лес увесну ці летам.
Зялёны кудравы лес з мяккім муравом вабіць здалёк. Прыход у лес спатыкаюць сотні птушыных галасоў. Яны нібы стараюцца адна другую перасьвістаць. Магутныя дубы, белыя бярозы стаяць зусім нерухома. Сонца аблівае гарачымі струменямі ўсё навокал, за лесам пераліваецца паветра і здаецца, што ў паветры ідуць хвалі, прарэзаныя яркім сонцам, а тут прахлада. Сонца прарываецца скрозь голле і кладзе на зямлю плямы белыя, зялёныя і чорныя. Час ад часу праскочыць вавёрка, праімчыцца заяц. Раньняю вясною, калі цьвіце чаромуха, такі лес пахне. Прышоўшы ў лес, ня хочацца з яго выходзіць. Ён прыгожы і днём, і вечарам, і ўночы, а найлепшы пры ўсходзе сонца, калі асабліва голасна сьвішчуць птушкі, трава і дрэвы мокрыя ад расы.